Logo Polskiego Radia
Print

Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда занепакоены вучэньнямі ў Беларусі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 13.06.2017 19:28
«У цяперашні час няма ніякіх падставаў для таго, каб падымаць узровень дыялёгу паміж Расеяй і NATO».
Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда й прэзыдэнт Харватыі Калінда Грабар-Кітаравіч Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда й прэзыдэнт Харватыі Калінда Грабар-Кітаравіч PAP/Leszek Szymański

«У цяперашні час няма ніякіх падставаў для таго, каб падымаць узровень дыялёгу паміж Расеяй і NATO, паколькі Масква не прадпрымае спробаў спыніць агрэсіўныя дзеяньні ва Ўкраіне», – заявіў прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда ў ходзе свайго візыту ў Харватыю.

«Сытуацыя ва Ўкраіне ніяк не паляпшаецца, наадварот – на акупаваных сэпаратыстамі тэрыторыях адзначаецца рост колькасьці цяжкай тэхнікі, і няма сумненьняў у тым, адкуль гэтая тэхніка прыходзіць. Яе пастаўляе Расея», – адзначыў Анджэй Дуда.

Паводле слова кіраўніка Польшчы, у цяперашні час не прыходзіцца казаць пра тое, што Расея імкнецца да міру ва Ўкраіне. Анджэй Дуда нагадаў, у прыватнасьці, пра тое, што Расея рыхтуецца да вучэбных манэўраў наступальнага характару, якія пройдуць на тэрыторыі Беларусі.

У сваю чаргу прэзыдэнт Харватыі Калінда Грабар-Кітаравіч падкрэсьліла, што NATO карыстаецца выключна палітыкай адпужваньня.

«Я зьяўляюся прыхільнікам падобнага падыходу ў дачыненьні да Расеі, нормы міжнароднага права неабходна выконваць, аднак, мы павінны таксама працягваць дыялёг», – адзначыла прэзыдэнт Харватыі.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт