Logo Polskiego Radia
Print

Уладзімір Макей наведвае з афіцыйным візытам Чэхію

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 15.06.2017 10:08
Заплянаваныя перамовы міністра прэм’ерам Чэхіі Багуславам Собаткай і кіраўніком МЗС Любамірам Зааралэкам.
Уладзімер МакейУладзімер МакейPhoto: mfa.gov.by

Уладзімір Макей наведвае з афіцыйным візытам Чэхію
15-16 чэрвеня Ўладзімір Макей наведвае з афіцыйным візытам Чэхію. Як інфармуе прэс-служба беларускага зьнешнепалітычнага ведамства, заплянаваныя перамовы міністра замежных спраў Беларусі з прэм’ер-міністрам Чэхіі Багуславам Собаткай і кіраўніком чэскага МЗС Любамірам Зааралэкам. Як чакаецца, на перамовах будзе абмеркаваны «ўвесь комплекс пытаньняў двухбаковага ўзаемадзеяньня, разьвіцьцё дыялёгу па лініі Беларусь – ЭЗ». Таксама гаворка пойдзе пра актуальныя праблемы міжнароднай палітыкі, пра пэрспэктывы далейшага пашырэньня супрацоўніцтва Беларусі й Чэхіі ў розных галінах.
Макей наведае Чэска-Беларускую гандлёва-прамысловую палату, паўдзельнічае ў мерапрыемствах, прысьвечаных 500-годзьдзю беларускага кнігадрукаваньня.

15-16 чэрвеня Ўладзімір Макей наведвае з афіцыйным візытам Чэхію. Як інфармуе прэс-служба беларускага зьнешнепалітычнага ведамства, заплянаваныя перамовы міністра замежных спраў Беларусі з прэм’ер-міністрам Чэхіі Багуславам Собаткай і кіраўніком чэскага МЗС Любамірам Зааралэкам.

Як чакаецца, на перамовах будзе абмеркаваны «ўвесь комплекс пытаньняў двухбаковага ўзаемадзеяньня, разьвіцьцё дыялёгу па лініі Беларусь – ЭЗ». Таксама гаворка пойдзе пра актуальныя праблемы міжнароднай палітыкі, пра пэрспэктывы далейшага пашырэньня супрацоўніцтва Беларусі й Чэхіі ў розных галінах.

Макей наведае Чэска-Беларускую гандлёва-прамысловую палату, паўдзельнічае ў мерапрыемствах, прысьвечаных 500-годзьдзю беларускага кнігадрукаваньня.

эўрарадыё/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт