Logo Polskiego Radia
Print

Вялікабрытанія: СМІ публікуюць сьпіс ахвяраў пажару

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 16.06.2017 13:04
Брытанская паліцыя мае надзею, што колькасьць ахвяраў пажару не перавысіць ста.
PAP/EPA/FACUNDO ARRIZABALAGA

Вялікабрытанія: СМІ публікуюць сьпіс ахвяраў пажару
Брытанская паліцыя мае надзею, што колькасьць ахвяраў пажару не перавысіць ста.
Брытанская газэта „The Sun” апублікавала сьпіс з 65 чалавек, месца знаходжаньня якіх нельга вызначыць пасьля пажару, які ў аўторак успыхнуў у адным з жылых хмарачосаў у заходнім Лёндане. Паводле афіцыйна пацьверджаных дадзеных у пажары загінулі 17 чалавек, а 37 былі параненыя. Сярод шпіталізаваных стан здароўя каля 20 - цяжкі.
Нагадаем, сярод пацярпелых ёсьць таксама польская сям'я.
Тым часам, паводле брытанскай паліцыі, колькасьць загінуўшых можа рашуча вырасьці. Вобшук спаленага хмарачоса Grenfell Tower можа працягвацца нават некалькі месяцаў.
„Я спадзяюся, што колькасьць ахвяр не перавысіць 100”, - заявіў начальнік лёнданскай паліцыі Сьцюарт Кандзі. Ён дадаў, што цалкам верагодна, што часткі ахвяраў не ўдасца ідэнтыфікаваць.
Тым часам прэм'ер-міністар Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй абвясьціла публічнае расьсьледаваньне прычынаў трагічнага пажару.
аз

Брытанская газэта „The Sun” апублікавала сьпіс з 65 чалавек, месца знаходжаньня якіх нельга вызначыць пасьля пажару, які ў аўторак успыхнуў у адным з жылых хмарачосаў у заходнім Лёндане. Паводле афіцыйна пацьверджаных дадзеных у пажары загінулі 30 чалавек, а 37 былі параненыя. Сярод шпіталізаваных стан здароўя каля 20 - цяжкі.

Нагадаем, сярод пацярпелых ёсьць таксама польская сям'я.

Тым часам, паводле брытанскай паліцыі, колькасьць загінуўшых можа рашуча вырасьці. Вобшук спаленага хмарачоса Grenfell Tower можа працягвацца нават некалькі месяцаў.

„Я спадзяюся, што колькасьць ахвяр не перавысіць 100”, - заявіў начальнік лёнданскай паліцыі Сьцюарт Кандзі. Ён дадаў, што цалкам верагодна, што часткі ахвяраў не ўдасца ідэнтыфікаваць.

Тым часам прэм'ер-міністар Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй абвясьціла публічнае расьсьледаваньне прычынаў трагічнага пажару.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт