Logo Polskiego Radia
Print

Брытанская паліцыя: 58 сьмяротных ахвяраў пажару

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 18.06.2017 09:11
Камісар Сьцюарт Кандзі падкрэсьліў, што гэтая лічба можа яшчэ зьмяніцца.
PAP/EPA/ANDY RAIN

Паводле лёнданскай паліцыі, хутчэй за ўсё, трэба лічыць загінулымі 58 чалавек, месца знаходжаньня якіх нельга вызначыць пасьля пажару жылога хмарачоса ў заходнім Лёндане. Да гэтай пары службы былі ў стане афіцыйна пацьвердзіць гібель 30 чалавек, а целы 16 іншых былі дастаўленыя ў морг.

Камісар Сьцюарт Кандзі падкрэсьліў, што гэтая колькасьць можа яшчэ зьмяніцца.

Ён дадаў, што 30 пацьверджаных сьмяротных ахвяраў уваходзяць у агульны лік 58, якія лічацца загінулымі ў выніку пажару.

Пажар у пабудаваным у 1974 годзе хмарачосе Grenfell Tower успыхнуў каля 1 гадзіны ноччу 13 чэрвеня. Гэта адзін з самых сур'ёзных пажару ў жылым доме ў гісторыі Вялікабрытаніі.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт