Анджэй Дуда прапануе пачаць дыскусію аб будучай палітычнай сыстэме
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
18.06.2017 10:17
„Я лічу, што дзейная Канстытуцыя мае сур'ёзныя недахопы”, - сказаў прэзыдэнт Польшчы.
PAP/Paweł Supernak
Прэзыдэнт Польшчы прапануе пачаць абмяркоўваць будучую палітычную сыстэмы дзяржавы й новую Канстытуцыю. Пра гэта Анджэй Дуда гаварыў падчас XII зьезду Клюбаў прыхільнікаў правага выданьня „Gazeta Polska” у гарадку Спала (Spała) у цэнтральнай Польшчы.
„Я б прасіў вас пачаць дыскусію аб тым, якой палітычнай сыстэмы вы хацелі б для Польшчы ў будучыні”, - заявіў Анджэй Дуда. Паводле яго, дзяржава й Канстытуцыя павінны мець такую форму, якой хочуць грамадзяне.
„Я лічу, што дзейная Канстытуцыя мае сур'ёзныя недахопы. Адным зь іх зьяўляецца факт, што яна не абараніла нас ад павышэньня пэнсійнага ўзросту”, - сказаў Анджэй Дуда.
У канцы траўня, у гадавіну перамогі ў другім туры прэзыдэнцкіх выбараў Анджэй Дуда паведаміў, што зьвернецца ў Сэнат з просьбай, каб рэфэрэндум па справе ўвядзеньня зьменаў у Канстытуцыю адбыўся 11 лістапада 2018 году.
У гэты дзень у краіне павінны таксама адбыцца муніцыпальныя выбары.
аз