Logo Polskiego Radia
Print

Мацярэвіч: Расьсьледаваньне прычынаў авіякатастрофы зойме яшчэ год

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 18.06.2017 14:11
Міністар перасьцерагае, што калі Польшча сама ня высьветліць прычынаў катастрофы, то зробіць гэта Пуцін.
PAP/Paweł Supernak

Мацярэвіч: Расьсьледаваньне прычынаў авіякатастрофы зойме яшчэ год
Міністар перасьцерагае, што калі Польшча сама ня высьветліць прычынаў катастрофы, то зробіць гэта Пуцін.
Міністар нацыянальнай абароны Антоні Мацярэвіч (Antoni Macierewicz) заявіў, што расьсьледаваньне прычын смаленскай авіякатастрофы будзе працягвацца яшчэ, як мінімум, год.
Міністар спадзяецца ў вынікам працы спэцыяльнай падкамісіі будзе магчымасьць прадставіць усе доказ.
„Гаворка ідзе ня толькі пра самыя доказы таго, як праходзіла трагедыя, але таксама пра тое, каб яны абапіраліся на дасьледаваньні найлепшых навуковых інстытутаў у сьвеце, на жаль, не заўсёды польскіх(…) Аднак дзеля гэтага неабходныя грошы й час”, - дадаў кіраўнік Мінабароны Польшчы падчас XII зьезду Клюбаў прыхільнікаў правага выданьня „Gazeta Polska” у гарадку Спала (Spała) у цэнтральнай Польшчы.
Антоні Мацярэвіч перасьцярог, што калі польская дзяржава сама ня высьветліць прычынаў крушэньня прэзыдэнцкага Ту-154М, то - як ён сказаў – зробіць гэта Ўладзімір Пуцін і члены расейскага МАК-у.
Нагадаем, у 2016 годзе Антоні Мацярэвіч паклікаў у Міністэрстве нацыянальнай абароны адмысловую падкамісію па расьсьледаваньні прычынаў авіякатастрофы, якая адбылася пад Смаленскам у 2010 годзе.
аз

Міністар нацыянальнай абароны Польшчы Антоні Мацярэвіч (Antoni Macierewicz) заявіў, што расьсьледаваньне прычын смаленскай авіякатастрофы будзе працягвацца яшчэ, як мінімум, год.

Міністар спадзяецца, што ў вынікам працы спэцыяльнай падкамісіі будзе магчымасьць прадставіць усе доказ.

„Гаворка ідзе ня толькі пра самыя доказы таго, як праходзіла трагедыя, але таксама пра тое, каб яны абапіраліся на дасьледаваньні найлепшых навуковых інстытутаў у сьвеце, на жаль, не заўсёды польскіх(…) Аднак дзеля гэтага неабходныя грошы й час”, - дадаў кіраўнік Мінабароны Польшчы падчас XII зьезду Клюбаў прыхільнікаў правага выданьня „Gazeta Polska” у гарадку Спала (Spała) у цэнтральнай Польшчы.

Антоні Мацярэвіч перасьцярог, што калі польская дзяржава сама ня высьветліць прычынаў крушэньня прэзыдэнцкага Ту-154М, то - як ён сказаў – зробіць гэта Ўладзімір Пуцін і члены расейскага МАК-a.

Нагадаем, у 2016 годзе Антоні Мацярэвіч паклікаў у Міністэрстве нацыянальнай абароны адмысловую падкамісію па расьсьледаваньні прычынаў авіякатастрофы, якая адбылася пад Смаленскам у 2010 годзе.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт