Logo Polskiego Radia
Print

У Варшаве сустракаюцца прэм'еры краін Бэнілюксу й Вышаградзкай групы

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 19.06.2017 10:07
Асноўныя тэмы перамоваў - будучыня Эўразьвязу, супольная палітыка ў галіне абароны й брэксіт.
P. Tracz/KPRM

Будучыня Эўрапейскага Зьвязу, супольная палітыка ў галіне абароны й брэксіт - гэта асноўныя тэмы, якія будуць закранутыя падчас сустрэчы прэм'ер-міністраў краін Вышаградзкай групы й Бэнілюксу сёньня ў Варшаве. Сустрэча адбываецца па ініцыятыве кіраўніка Кабінэту міністраў Польшчы Бэаты Шыдла.
У польскай сталіцы сустрэнуцца прэм'еры Польшчы, Чэхіі, Славаччыны, Вугоршчыны, Люксэмбургу, Бэльгіі й Галяндыі. Акрамя супольных перамоў, адбудуцца двухбаковыя сустрэчы, напрыклад, Бэата Шыдла правядзе перамовы з прэме'р-міністрам Нідэрляндаў Маркам Рутэ.
У другой палове дня ў Каралеўскім замку пройдзе ўрачыстая цырымонія перадачы старшынства ў Вышаградзкай групе на год ад Польшчы Вугоршчыне.

вс

адна з сустрэч Вышградзкай групы (ілюстрацыйны здымак)

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт