Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы кампанія Mercedes-Benz адкрывае завод

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 19.06.2017 13:48
У цырымоніі ўдзел прыняў віцэ-прэм’ер польскага ўраду Матэвуш Маравецкі.
Матэвуш МаравецкіМатэвуш МаравецкіPAP/Aleksander Koźmiński

Сёньня ў горадзе Явар (паўнёва-заходняя Польшча) закладзены краевугольны камень пад маторны завод кампаніі Mercedes-Benz Manufacturing Poland. У цырымоніі ўдзел прыняў віцэ-прэм’ер польскага ўраду Матэвуш Маравецкі.

Плянуецца, што прадпрыемства будзе ўведзенае ў эксплюатацыю ў 2019 годзе. Завод будзе выпускаць чатырохцыліндравыя й дызэльныя рухавікі для легкавых аўтамабіляў «Мэрсэдэс».

Памер інвэстыцыі ацэньваецца ў 500 млн эўра. Яна будзе рэалізаваная ў спэцыяльнай эканамічнай зоне.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт