Logo Polskiego Radia
Print

"Рэгіён трох мораў - гэта не канкурэнцыя для Эўразьвязу"

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 20.06.2017 12:09
Ініцыятыва служыць паглыбленьню інтэграцыі ў рамках ЭЗ, лічыць кіраўнік адміністрацыі прэзыдэнта Польшчы.
Foto: Polskie Radio/Wojciech Kusiński

Шчэрскі: „Рэгіён трох мораў”- гэта не канкурэнцыя для Эўразьвязу
Ініцыятыва служыць паглыбленьню інтэграцыі ў рамках ЭЗ, лічыць кіраўнік адміністрацыі прэзыдэнта Польшчы.
Ініцыятыва „Рэгіён трох мораў”, якую прасоўвае прэзыдэнт Анджэй Дуда, гэта не канкурэнцыя для Эўразьвязу, пераконваў у Першай праграме грамадзкага Польскага радыё кіраўнік адміністрацыі прэзыдэнта Польшчы Кшыштаф Шчэрскі (Krzysztof Szczerski).
Паводле яго, мэтай праекту зьяўляецца паглыбленьне інтэграцыі 12 краінаў Эўразьвязу, распаложаных у рэгіёнах Балтыйскага, Чорнага й Адрыятычнага мораў.
Кшыштаф Шчэрскі: Эўропа многія гады інвэставала на восі „Ўсход-Захад”, каб пераадолець бар’еры „халоднай вайны”, а таксама дабіцца доступу да ўсходніх рынкаў. У сваю чаргу ў разьвіцьцё восі „Поўнач-Поўдзень” вы інвэставалі вельмі мала.
Пра гэта, паводле Кшыштафа Шчэрскага сьведчаць недахопы інтэграцыі на гэтай восі. Гаворка ідзе, напрыклад, пра транспартную, энэргетычную й тэлекамунікацыйную інфраструктуру.
Менавіта таму лідары краінаў ініцыятывы Рэгіёну трох мораў, у тым ліку прэзыдэнт Анджэй Дуда, будуць заахвочваць урады й кампаніі інвэставаць таксама на восі „Поўнач-Поўдзень”.
аз

Ініцыятыва Рэгіён трох мораў, якую прасоўвае прэзыдэнт Анджэй Дуда, гэта не канкурэнцыя для Эўразьвязу, пераконваў у Першай праграме грамадзкага Польскага радыё кіраўнік адміністрацыі прэзыдэнта Польшчы Кшыштаф Шчэрскі (Krzysztof Szczerski).

Паводле яго, мэтай праекту зьяўляецца паглыбленьне інтэграцыі 12 краінаў Эўразьвязу, распаложаных у рэгіёнах Балтыйскага, Чорнага й Адрыятычнага мораў.

Кшыштаф Шчэрскі: Эўропа многія гады інвэставала на восі „Ўсход-Захад”, каб пераадолець бар’еры „халоднай вайны”, а таксама дабіцца доступу да ўсходніх рынкаў. У сваю чаргу ў разьвіцьцё восі „Поўнач-Поўдзень” мы інвэставалі вельмі мала.

Пра гэта, паводле Кшыштафа Шчэрскага сьведчаць недахопы інтэграцыі на гэтай восі. Гаворка ідзе, напрыклад, пра транспартную, энэргетычную й тэлекамунікацыйную інфраструктуру.

Менавіта таму лідары краінаў ініцыятывы Рэгіёну трох мораў, у тым ліку прэзыдэнт Анджэй Дуда, будуць заахвочваць урады й кампаніі інвэставаць таксама на восі „Поўнач-Поўдзень”.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт