Logo Polskiego Radia
Print

Белы дом увёў новыя санкцыі супраць Расеі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 21.06.2017 11:42
Абвастрэньне санкцыяў супала зь візытам у Вашынгтон прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнкі.
PAP/EPA/OLIVIER DOULIERY / POOL

Белы дом увёў новыя санкцыі супраць Расеі
Абвастрэньне санкцыяў супала зь візытам у Вашынгтон прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнкі.
Белы дом абвясьціў пра новыя санкцыі супраць Расеі й сэпаратыстаў ва Ўкраіне ў сувязі з канфліктам у гэтай краіне. Абвастрэньне санкцыяў супала зь візытам у Вашынгтон прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнкі.
Новыя санкцыі ЗША закранаюць 38 асоб і кампаніі з Расеі, а таксама Крыма й Данецка, якія застаюцца пад кантролем прарасейскіх сэпаратыстаў. Гэтым асобам забараняецца набываць маёмасьць на тэрыторыі Злучаных Штатаў Амэрыкі. У сваю чаргу амэрыканцам забараняецца супрацоўнічаць зь імі.
„Гэты крок дазволіць надалей аказваць ціск на Расею, каб яна дзейнічала з мэтай мірнага ўрэгуляваньня канфлікту”, - сказаў міністар фінансаў Стывэн Мнучын, які афіцыйна ўвёў санкцыі.
У сваю чаргу прэс-сакратар Белага дому Шон Спайсэр на брыфінгу пасьля сустрэчы ў Вашынгтоне прэзыдэнтаў Дональда Трампа й Пятра Парашэнкі заявіў, што амэрыканскія санкцыі ў дачыненьні да Расеі будуць дзейнічаць да таго часу, пакуль Масква ня выведзе ўсіх сваіх сілаў з усходу Ўкраіны.
Нагадаем, падчас сустрэчы ў Вашынгтоне лідары ЗША і Ўкраіны, сярод іншага, абмяркоўвалі магчымасьці мірнага ўрэгуляваньня канфлікту ў Данбасе.
Гэта была першая сустрэча ўкраінскага лідара з прэзыдэнтам ЗША.
аз

Белы дом абвясьціў пра новыя санкцыі супраць Расеі й сэпаратыстаў ва Ўкраіне ў сувязі з канфліктам у гэтай краіне. Абвастрэньне санкцыяў супала зь візытам у Вашынгтон прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнкі.

Новыя санкцыі ЗША закранаюць 38 чалавек і кампаніі з Расеі, а таксама Крыма й Данецка, якія застаюцца пад кантролем прарасейскіх сэпаратыстаў. Гэтым асобам забараняецца набываць маёмасьць на тэрыторыі Злучаных Штатаў Амэрыкі. У сваю чаргу амэрыканцам забараняецца супрацоўнічаць зь імі.

„Гэты крок дазволіць надалей аказваць ціск на Расею, каб яна дзейнічала з мэтай мірнага ўрэгуляваньня канфлікту”, - сказаў міністар фінансаў Стывэн Мнучын, які афіцыйна ўвёў санкцыі.

У сваю чаргу прэс-сакратар Белага дому Шон Спайсэр на брыфінгу пасьля сустрэчы ў Вашынгтоне прэзыдэнтаў Дональда Трампа й Пятра Парашэнкі заявіў, што амэрыканскія санкцыі ў дачыненьні да Расеі будуць дзейнічаць да таго часу, пакуль Масква ня выведзе ўсіх сваіх сілаў з усходу Ўкраіны.

Нагадаем, падчас сустрэчы ў Вашынгтоне лідары ЗША і Ўкраіны, сярод іншага, абмяркоўвалі магчымасьці мірнага ўрэгуляваньня канфлікту ў Данбасе.

Гэта была першая сустрэча ўкраінскага лідара з прэзыдэнтам ЗША.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт