Logo Polskiego Radia
Print

Цэнтральны чыгуначны вакзал у Брусэлі ўзнавіў працу

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 21.06.2017 12:03
Службы ўжо высьветлілі асобу тэрарыста, які ўчора ўвечары спрабаваў зьдзейсьніць тэракт на вакзале.
PAP/EPA/STEPHANIE LECOCQ

Цэнтральны чыгуначны вакзал у Брусэлі ўзнавіў працу
Службы ўжо высьветлілі асобу, тэрарыста, які ўчора ўвечары спрабаваў зьдзейсьніць тэракт на вакзале.
Міністар унутраных спраў Бэльгіі заявіў, што бэльгійскія службы ўжо высьветлілі асобу, тэрарыста, які ўчора ўвечары спрабаваў зьдзейсьніць тэракт на Цэнтральным чыгуначным вакзале ў Брусэлі. Тым ня менш Ян Джамбон не назваў прозьвішча тэрарыста.
Нагадаем, адзінай ахвярай учарашняга інцыдэнту быў сам тэрарыст, якога застрэлілі супрацоўнікі паліцыі. Ніхто больш не пацярпеў.
Бэльгійскія СМІ паведамляюць, што злачынца быў вядомы паліцыі, але не ў сувязі з тэрарыстычнай дзейнасьцю.
Зачынены з учарашняга вечара Цэнтральны чыгуначны вакзал у Брусэлі ўжо адкрыты для падарожных. Каля 8.00, пасьля амаль 12-гадзіннага перапынку, з вакзалу адправіўся першы цягнік.
Прадстаўнікі бэльгійскай чыгункі папярэджваюць аб магчымых спазьненьнях цягнікоў цягам бліжэйшых гадзінаў.
аз

Міністар унутраных спраў Бэльгіі заявіў, што бэльгійскія службы ўжо высьветлілі асобу тэрарыста, які ўчора ўвечары спрабаваў зьдзейсьніць тэракт на Цэнтральным чыгуначным вакзале ў Брусэлі. Тым ня менш Ян Джамбон не назваў прозьвішча тэрарыста.

Нагадаем, адзінай ахвярай учарашняга інцыдэнту быў сам тэрарыст, якога застрэлілі супрацоўнікі паліцыі. Ніхто больш не пацярпеў.

Бэльгійскія СМІ паведамляюць, што злачынца быў вядомы паліцыі, але ня ў сувязі з тэрарыстычнай дзейнасьцю.

Зачынены з учарашняга вечара Цэнтральны чыгуначны вакзал у Брусэлі ўжо адкрыты для пасажыраў. Каля 8.00 гадзіны раніцы, пасьля амаль 12-гадзіннага перапынку, з вакзалу адправіўся першы цягнік.

Прадстаўнікі бэльгійскай чыгункі папярэджваюць аб магчымых спазьненьнях цягнікоў цягам бліжэйшых гадзінаў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт