Logo Polskiego Radia
Print

З прэзыдэнтам ЗША ў Польшчу прыбудзе першая лэдзі Мэлані Трамп

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 21.06.2017 15:37
Дональд Трамп наведае Польшчу 6 ліпеня на шляху на саміт Вялікай дваццаткі, які пройдзе ў Нямеччыне.
PAP/EPA/Molly Riley / POOL

З прэзыдэнтам ЗША ў Польшчу прыбудзе першая лэдзі Мэлані Трамп
Дональд Трамп наведае Польшчу 6 ліпеня на шляху на саміт Вялікай дваццаткі, які пройдзе ў Нямеччыне.
Адміністрацыя Белага дому пацьвердзіла, што разам з прэзыдэнтам ЗША ў Польшчу прыбудзе першая лэдзі Мэлані Трамп.

У Варшаве ён прыме ўдзел ў саміце краінаў Рэгіёну трох мораў. У ім возьмуць удзел лідары краін Цэнтральнай, Усходняй і Паўднёвай Эўропы. Яны будуць абмяркоўваць магчымасьці трансатлянтычнага супрацоўніцтва ў галіне інвэстыцый.
Паводле міністра замежных спраў Польшчы Вітальда Вашчыкоўскага (Witold Waszczykowski), большая частка сустрэч Дональда Трампа ў Польшчы будзе прысьвечаная пытаньням міжнароднай бясьпекі.
Першая лэдзі Мэлані Трамп нарадзіўся ў Славеніі. Яна суправаджала свайго мужа падчас яго першай афіцыйнай паездкі ў Саудаўскую Арабію, Ізраіль, Брусэль і Італію.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт