Logo Polskiego Radia
Print

У Варшаве адчыняецца Big Book Festival

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 23.06.2017 13:23
На кніжны фэстываль прыедуць сусьветна вядомыя пісьменьнікі з трох кантынэнтаў.
Ілюстрацыя: скрыншот з сайту фэстывалю bigbookfestival.plІлюстрацыя: скрыншот з сайту фэстывалю bigbookfestival.plbigbookfestival.pl

У пятніцу ў Варшаве адчыняецца пяты міжнародны кніжны фэстываль Big Book Festival. У яго праграме – больш за 50 мерапрыемстваў, у тым ліку сустрэча з аўтарамі з Польшчы й замежжа, дыскусіі пісьменьнікаў і спэктаклі. Фэстываль працягнецца да нядзелі.

Дэвіз сёлетняга фэстывалю – «Вяртаньне да пачаткаў». Арганізатары фэстывалю хочуць, каб яго госьці вярнуліся ў думках да школьных гадоў і прыгадалі свае дзіцячыя кнігі, якія адкрылі ім дарогу да літаратуры.

У гэтым годзе ў Варшаву прыедуць пісьменьнікі з трох кантынэнтаў. Сярод іх Карукі Сакураба зь Японіі, Вільгельм Шмід зь Нямеччыны, Чарльз Кінг з ЗША, Сайман Бэкет з Вялікабрытаніі, Віктар Ерафееў з Расеі.

Арганізатары фэстывалю паспрабуюць пабіць сусьветны рэкорд калектыўнага чытаньня клясычнага твору сусьветнай літаратуры «Гонар і перадузятасьць» аўтарства Джэйн Осьцін.

Арганізатарам Big Book Festival зьяўляецца фонд з красамоўнай назвай «Культура – гэта не балюча» (Kultura nie boli).

IAR/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт