Logo Polskiego Radia
Print

Магутны апоўзень у Кітаі сьцёр з твару зямлі вёску (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 24.06.2017 11:13
Загінулі больш за 140 чалавек.
Фота: PAP/EPA/ZHENG LEIФота: PAP/EPA/ZHENG LEIPAP/EPA/ZHENG LEI

Больш за 140 чалавек загінулі ў выніку магутнага апоўзьня, які адбыўся ў заходнекітайскай правінцыі Сычуань. На месцы засыпанай абломкамі скалаў вёскі праводзяцца інтэнсіўныя пошукава-ратавальныя працы. Прэзыдэнт Кітая Сі Дзыньпінь заклікаў мясцовыя ўлады зрабіць усё магчымае для выратаваньня людзей, якія могуць знаходзіцца пад заваламі.

У выніку спаўзаньня схілу гары, шматтонныя абломкі скалаў і грунт засыпалі 46 дамоў вёскі Сіньмо. Трагедыя адбылася каля 6 раніцы мясцовага часу. Толькі тром жыхарам вёскі ўдалося ўратавацца. Здымкі зь месца падзеяў паказваюць маштаб катастрофы.

Апоўзень заблякаваў двухкілямэтровы адрэзак ракі, а таксама каля палутара кілямэтра дарогі. Прычынай трагедыі сталі моцныя праліўныя дажджы. У пацярпелым рэгіёне знаходзіцца сетка гідраэлектрастанцыяў і плацінаў.

IAR/ ап

Фота:
Фота: PAP/EPA/ZHENG LEI

Фота:
Фота: PAP/EPA/ZHENG LEI
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт