Logo Polskiego Radia
Print

Улады Ўкраіны абмяркоўваюць увядзеньне візаў для расейцаў

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 24.06.2017 16:48
Пра гэта паведаміў старшыня Рады бясьпекі Ўкраіны Аляксандар Турчынаў.
Photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Украіна плянуе зрабіць больш складанымі правілы ўезду грамадзян Расеі на сваю тэрыторыю. Урад абмяркоўвае прапанову патрабаваць ад расейцаў біямэтрычныя пашпарты, а ў некаторых выпадках – візы. Пра гэта паведаміў у суботу старшыня Рады бясьпекі Ўкраіны Аляксандар Турчынаў. Ён заявіў, што калі будзе прынятае палітычнае рашэньне, усе памежныя пераходы будуць абсталяваныя прыладамі для праверкі біямэтрычных пашпартоў.

Па словах Аляксандра Турчынава, дыскусію пра ўвядзеньне візаў для грамадзян Расеі Вярхоўная рада правядзе ў бліжэйшыя тыдні. Ініцыятыва ўвесьці візы можа быць дрэнна ўспрынятая вялікай часткай украінскага грамадзтва. Масква ў адказ можа ўвесьці візы для ўкраінцаў, многія зь якіх працуюць у Расеі ці маюць там родных.

IAR/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт