Logo Polskiego Radia
Print

У Брусэлі падпісаная дэклярацыя аб павелічэньні войск на ўсходнім флянгу NATO

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 29.06.2017 16:38
У дакумэнце адзначаецца, што ўмацаваньне альянсу - «прамы адказ на агрэсіўныя дзеяньні Расеі».
На першым пляне - міністар абароны Польшчы Антоні МацярэвічНа першым пляне - міністар абароны Польшчы Антоні МацярэвічPAP/EPA/VIRGINIA MAYO/POOL

У Брусэлі падпісаная дэклярацыя аб павелічэньні ваеннай прысутнасьці на ўсходнім флянгу NATO. Дакумэнт замацавалі подпісамі міністры абароны Польшчы й краін Балтыі, а таксама дзяржаў, ваеннаслужачыя якіх складаюць аснову батальёнаў, разгорнутых на ўсходняй мяжы Паўночнаатлянтычнага пакту. Маюцца на ўвазе ЗША, Канада, Вялікабрытанія й Нямеччына.

У дэклярацыі гаворыцца пра дасягненьне поўнай гатоўнасьці шматнацыянальных баявых груп, разьмешчаных у Польшчы й балтыйскіх краінах, «здольных стрымліваць, а ў выпадку неабходнасьці неадкладна рэагаваць на любую агрэсію разам з нацыянальнымі сіламі абароны».

У дакумэнце таксама адзначаецца, што ўмацаваньне ўсходняй часткі альянсу зьяўляецца «прамым адказам на агрэсіўныя дзеяньні Расеі, у прыватнасьці, на яе правакацыйную ваенную актыўнасьць на межах NATO, якая прывяла да паслабленьня стабільнасьці, і ўяўляе пагрозу бясьпецы».

Дакумэнт ад Польшчы падпісаў міністар нацыянальнай абароны Антоні Мацярэвіч.

У Брусэлі праходзіць сустрэча міністраў абароны NATO. Акрамя ўмацаваньня ўсходняга флянгу, галоўнай тэмай перамоў зьяўляецца павелічэньне выдаткаў на абарону.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт