Logo Polskiego Radia
Print

У Варшаве адкрылі ўнікальную анкалягічную ўстанову

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 29.06.2017 19:10
У ёй будуць тэставацца прэпараты ў даклінічнай фазе дасьледваньняў, а таксама першай фазе дасьледаваньняў на пацыентах.
Міністар аховы здароўя Польшчы Канстанты Радзівіл адкрывае аддзяленьнеМіністар аховы здароўя Польшчы Канстанты Радзівіл адкрывае аддзяленьнеPAP/Jacek Turczyk

У варшаўскім Цэнтры анкалёгіі адкрыта першае ў Польшчы аддзяленьне, дзе спэцыялісты будуць праводзіць клінічныя дасьледаваньні над анкалягічнымі лекамі.

Унікальнасьць новай установы заключаецца ў тым, што такіх аддзяленьняў у цэлым сьвеце ўсяго некалькі. У аддзяленьні будуць тэставацца прэпараты ў даклінічнай фазе дасьледваньняў, а таксама першай фазе дасьледаваньняў на пацыентах.

Міністар аховы здароўя Польшчы Канстанты Радзівіл сказаў, што аддзяленьне створанае дзякуючы супрацы фармацэўтычнай прамысловасьці з асяродзьдзем польскіх навукоўцаў і лекараў.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт