Logo Polskiego Radia
Print

103 гады таму ў Сараеве забілі эрцгерцага Франца Фэрдынанда (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 30.06.2017 07:03
  • Машына часу.mp3
Падзея ўвайшла ў гісторыю як Сараеўскае забойства й стала прычынай пачатку Першай сусьветнай вайны.
Сараеўскае забойства: першая паласа газэты La Domenica del CorriereСараеўскае забойства: першая паласа газэты La Domenica del Corrierecommons.wikimedia.org/Public Domain CC0

28 чэрвеня 1914 года ў Сараеве было зьдзейсьненае пакушэньне на эрцгерцага Аўстра-Вугорскай Імпэрыі Франца Фэрдынанда ды яго жонку, герцагіню Софію Гогэнбэрг. Гэтая падзея ўвайшла ў сусьветную гісторыю як Сараеўскае забойства й стала непасрэднай прычынай пачатку Першай сусьветнай вайны.
У той дзень эрцгерцаг разам з жонкай выехалі з чыгуначнага вакзалу на аўтамабілі з адкрытым верхам. Траса перамяшчэньня каранаванай асобы была пададзеная да публічнага ведама, таму для зьдзяйсьняльнікаў замаху не было праблемай яго правядзеньне.
Агулам было семярых тэрарыстаў, якія мелі шэсьць бомбаў і чатыры пісталеты. Першы тэрарыст кінуў бомбу ў напрамку аўто, на якім ехаў Франц Фэрдынанд. Бомба выбухнула ажно праз 12 сэкундаў і параніла толькі ад’ютанта эрцгерцага. Калёна паехала далей – на дзяржаўную ўрачыстасьць з удзелам каранаванай пэрсоны. Дарэчы, пасьля ўрачыстасьці эрцгерцаг ці то жартам, ці то ўсур’ёз запытаў у галоўнага жандара, ці сёньня яшчэ будуць нейкія бомбы, ці ён можа ехаць спакойна.
У той жа дзень, ужо пасьля ўрачыстасьці, аўтамабіль з насьледнікам аўстрыйскага трону й яго жонкай скінуў хуткасьць на павароце, на якім стаяў другі тэрарыст. Ён не адкрыў агню, бо баяўся параніць выпадковых асоб. Аднак агонь адкрыў іншы тэрарыст, які забіў Франца Фэрдынанда ды Софію Гогэнбэрг. Звалі яго Гаўрыла Прынцып.
18-гадовага гімназіста Гаўрылу Прынцыпа паліцэйскія схапілі, нягледзячы на тое, што адразу ж пасьля пакушэньня ён спрабаваў зьдзейсьніць самазабойства. Ён быў членам сэрбскай тэрарыстычнай арганізацыі «Млада Босна». Прынцыпа прыгаварылі да 20 гадоў катаргі, бо суд ня мог пакараць маладзёна сьмерцю з-за яго ўзросту. У сьнежні Гаўрыла Прынцып і двое чальцоў іншай сэрбскай тэрарыстычнай арганізацыі «Чорная рука» трапілі ў крэпасьць Тэрэзін на тэрыторыі цяперашняй Чэхіі. Чалавек, стрэл яго прывёў да пачатку Першай сусьветнай вайны й гібелі мільёнаў чалавек, памёр ад тубэркулёзу ў крапасной камэры ў красавіку 1918 году.
Пасьля пакушэньня Аўстра-Вугоршчына запатрабавала ў Сэрбіі правядзеньня сьледзтва на яе тэрыторыі. Сэрбія адмовіла, і гэта стала непасрэднай прычынай аб’яўленьня Венай вайны Бялграду. Гэта выклікала «эфэкт даміно»: чарговыя краіны ўступалі ў вайну, якую ў гісторыі пазьней назвалі Вялікай вайной.
Дарэчы, па сёньняшні дзень захаваліся рэчы, зьвязаныя з забойствам эрцгерцага. Зброя Прынцыпа, аўтамабіль, на якім ехаў Франц Фэрдынанд, яго акрываўлены блакітны мундзір і кушэтка, на якой памёр эрцгерцаг, знаходзяцца ў венскім Музэі ваеннай гісторыі. А вось куля, выпушчаная Гаўрылам Прынцыпам, захоўваецца ў замку Канапіштэ ў Чэхіі. Яе, дарэчы, называюць «куляй, якая пачала Першую сусьветную вайну».
Валеры Саўко

28 чэрвеня 1914 года ў Сараеве быў зьдзейсьнены замах на эрцгерцага Аўстра-Вугорскай Імпэрыі Франца Фэрдынанда ды яго жонку, герцагіню Софію Гогэнбэрг. Гэтая падзея ўвайшла ў сусьветную гісторыю як Сараеўскае забойства й стала непасрэднай прычынай пачатку Першай сусьветнай вайны.

У той дзень эрцгерцаг разам з жонкай выехалі з чыгуначнага вакзалу на аўтамабілі з адкрытым верхам. Траса перамяшчэньня каранаванай асобы была пададзеная да публічнага ведама, таму для зьдзяйсьняльнікаў замаху не было праблемай яго правядзеньне.

Агулам было семярых тэрарыстаў, якія мелі шэсьць бомбаў і чатыры пісталеты. Першы тэрарыст кінуў бомбу ў напрамку аўто, на якім ехаў Франц Фэрдынанд. Бомба выбухнула ажно праз 12 сэкундаў і параніла толькі ад’ютанта эрцгерцага. Калёна паехала далей – на дзяржаўную ўрачыстасьць з удзелам каранаванай пэрсоны. Дарэчы, пасьля ўрачыстасьці эрцгерцаг ці то жартам, ці то ўсур’ёз запытаў у галоўнага жандара, ці сёньня яшчэ будуць нейкія бомбы, ці ён можа ехаць спакойна.

Эрцгерцаг
Эрцгерцаг з жонкай пакідаюць урачыстасьць - да замаху засталіся лічаныя хвіліны

У той жа дзень, ужо пасьля ўрачыстасьці, аўтамабіль з насьледнікам аўстрыйскага трону й яго жонкай скінуў хуткасьць на павароце, на якім стаяў другі тэрарыст. Ён не адкрыў агню, бо баяўся параніць выпадковых асоб. Аднак агонь адкрыў іншы тэрарыст, які забіў Франца Фэрдынанда ды Софію Гогэнбэрг. Звалі яго Гаўрыла Прынцып.

18-гадовага гімназіста Гаўрылу Прынцыпа паліцэйскія схапілі, нягледзячы на тое, што адразу ж пасьля пакушэньня ён спрабаваў зьдзейсьніць самазабойства. Ён быў членам сэрбскай тэрарыстычнай арганізацыі «Млада Босна». Прынцыпа прыгаварылі да 20 гадоў катаргі, бо суд ня мог пакараць маладзёна сьмерцю з-за яго ўзросту.

Момант
Момант затрыманьня паліцыяй Гаўрылы Прынцыпа адразу ж пасьля замаху

У сьнежні Гаўрыла Прынцып і двое чальцоў іншай сэрбскай тэрарыстычнай арганізацыі «Чорная рука» трапілі ў крэпасьць Тэрэзін на тэрыторыі цяперашняй Чэхіі. Чалавек, стрэл яго прывёў да пачатку Першай сусьветнай вайны й гібелі мільёнаў чалавек, памёр ад тубэркулёзу ў крапасной камэры ў красавіку 1918 году.

Гаўрыла
Гаўрыла Прынцып

Пасьля пакушэньня Аўстра-Вугоршчына запатрабавала ў Сэрбіі правядзеньня сьледзтва на яе тэрыторыі. Сэрбія адмовіла, і гэта стала непасрэднай прычынай аб’яўленьня Венай вайны Бялграду. Гэта выклікала «эфэкт даміно»: чарговыя краіны ўступалі ў вайну, якую ў гісторыі пазьней назвалі Вялікай вайной.

Эрцгерцаг
Эрцгерцаг Франц Фэрдынанд

Дарэчы, па сёньняшні дзень захаваліся рэчы, зьвязаныя з забойствам эрцгерцага. Зброя Прынцыпа, аўтамабіль, на якім ехаў Франц Фэрдынанд, яго акрываўлены блакітны мундзір і кушэтка, на якой памёр эрцгерцаг, знаходзяцца ў венскім Музэі ваеннай гісторыі.

Мундзір,
Мундзір, у які быў апрануты ў момант замаху Франц Фэрдынанд - з фондаў венскага Музэя ваеннай гісторыі

А вось куля, выпушчаная Гаўрылам Прынцыпам, захоўваецца ў замку Канапіштэ ў Чэхіі. Яе, дарэчы, называюць «куляй, якая пачала Першую сусьветную вайну».

Валеры Саўко

слухайце далучаны гукавы файл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт