Logo Polskiego Radia
Print

Эстонія ўзначаліла Эўрапейскі зьвяз

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 01.07.2017 16:18
Талін будзе пашыраць у Эўразьвязе інфармацыйныя тэхналёгіі.
pixabay.com/Public Domain/CC0

1 ліпеня старшынство ў Эўрапейскім зьвязе перайшло да Эстоніі. У плянах эстонскага ўраду – актыўна ўкараняць у ЭЗ інфармацыйныя тэхналёгіі, а таксама вырашаць міграцыйны крызыс.

Прэм’ер Эстоніі Юры Ратас заявіў у пятніцу на сумесным паседжаньні эстонскага ўраду й Эўрапейскай камісіі, што «Эстонія жадае, каб свабода перамяшчэньня інфармацыі стала пятай свабодай на агульным рынку Эўразьвяза» (разам са свабодай перамяшчэньня тавараў, паслугаў, капіталаў і працоўнай сілы).

У спадчыну ад ураду Мальты, які старшынстваваў у Эўразьвязе з пачатку года, Эстонія атрымала незавершаную рэформу эўрапейскага права на прытулак. Згодна з гэтым праектам, улады Эўразьвязу будуць у абавязковым парадку разьмяркоўваць мігрантаў, якія папрасілі прытулку на тэрыторыі эўрапейскай супольнасьці. Урады краінаў-удзельніц Эўразьвязу, якія адмовяцца прымаць мігрантаў, будуць карацца.

Старшынство ў Радзе Эўрапейскага зьвязу кожныя паўгода пераходзіць да новай дзяржавы. Урад краіны-старшыні вызначае прыярытэты, над якімі будуць працаваць міністры 28 краінаў Эўразьвязу, а таксама запэўнівае дыялёг як унутры рады, так і паміж радай ды іншымі эўрапейскімі інстытутамі.

IAR/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт