Logo Polskiego Radia
Print

Польшча чакае Дональда Трампа зь візытам

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 03.07.2017 14:08
«Мы пастараемся пераканаць прэзыдэнта Трампа, каб амэрыканскія войскі прысутнічалі на тэрыторыі Польшчы як мага найдаўжэй».
PAP/EPA/OLIVIER DOULIERY/POOL

Прысутнасьць амэрыканскіх жаўнераў у Польшчы, эканамічная й энэргетычная бясьпека – гэта асноўныя тэмы, якія будуць закранацца падчас візыту прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа ў Польшчу. Пра гэта ў інтэрвію рэгіянальнаму Польскаму радыё «Лодзь» сказаў міністар замежных справаў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі.

«Мы пастараемся пераканаць прэзыдэнта Трампа, каб амэрыканскія войскі прысутнічалі на тэрыторыі Польшчы як мага найдаўжэй», – сказаў Вашчыкоўскі. Ён дадаў, што Польшча мадэрнізуе сваю армію, і Варшава зацікаўленая ў пакупцы амэрыканскай тэхнікі і ўзбраеньня. Гэтая тэма, паводле кіраўніка МЗС Польшчы, таксама будзе закранутая падчас візыта Трампа.

Дональд Трамп прыбывае ў Польшчу 5 ліпеня.




Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт