Logo Polskiego Radia
Print

Паліцыя затрымала мужчыну, які плянаваў забіць прэзыдэнта Эманьюэля Макрона

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 03.07.2017 16:30
На сьлед мужчыны, якому 23 гады й які называе сябе нацыяналістам, паліцыя трапіла ў інтэрнэце.
Прэзыдэнт Францыі Эманьюэль МакронПрэзыдэнт Францыі Эманьюэль МакронPAP/EPA/ETIENNE LAURENT/POOL

Француская паліцыя затрымала мужчыну, які, паводле праваахоўнікаў, плянаваў забіць прэзыдэнта Эманьюэля Макрона. Малады мужчына, якому 23 гады, называе сябе нацыяналістам.

Праваахоўныя органы трапілі на сьлед падазраванага ў інтэрнэце. На адным з парталаў ён напісаў абʼяву, што хоча купіць аўтамат Калашнікава. Калі паліцыянты прыбылі ў яго кватэру, каб яго арыштаваць, малады чалавек накінуўся на іх з нажом.

Згода паведамленьням паліцыі, 23-гадовы мужчына плянаваў забіць Макрона падчас параду з нагоды нацыянальнага сьвята, які заплянаваны на 14 ліпеня. Малады чалавек зьяўляецца прыхільнікам крайне правых сіл, ён таксама распаўсюджваў у інтэрнэце й сярод знаёмых расісцкія й ксэнафобскія меркаваньні. Раней ён быў прыгавораны судом за пазытыўныя выказваньні наконт тэрарызму.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт