Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы прывіталі салдат натаўскай Шматнацыянальнай дывізіі «Поўнач-усход»

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 03.07.2017 16:59
«Дзякуем вам за гэта, браты-амэрыканцы!», – сказаў міністар нацыянальнай абароны Польшчы.
Міністар абароны Польшчы Антоні Мацярэвіч (справа) і генэральны камандуючы Родамі войск Узброеных сіл Польшчы генэрал дывізіі (генэрал-лейтэнант) Яраслаў Міка падчас урачыстасьціМіністар абароны Польшчы Антоні Мацярэвіч (справа) і генэральны камандуючы Родамі войск Узброеных сіл Польшчы генэрал дывізіі (генэрал-лейтэнант) Яраслаў Міка падчас урачыстасьціPAP/Tomasz Waszczuk

У горадзе Эльблёнг на паўночным усходзе Польшчы адбылося ўрачыстае мерапрыемства па сустрэчы салдатаў натаўскай Шматнацыянальнай дывізіі «Поўнач-усход». Удзел у мерапрыемстве прыняў міністар нацыянальнай абароны Польшчы Антоні Мацярэвіч.

Выступаючы перад жаўнерамі, Мацярэвіч зазначыў, што «зь сёньняшняга дня на мапах Эльблёнг будзе абазначаны як горад, які бароніць Эўропу ад любой пагрозы». Паводле яго, «дывізія – гэта наш шматнацыянальны жалезны кулак, які не дазволіць любому ворагу парушыць усходнюю мяжу NATO й абароніць летувіскі, латвійскі, эстонскі й польскі народы». Антоні Мацярэвіч падкрэсьліў, што дывізія створаная хуткімі тэмпамі дзякуючы амэрыканцам і асабістай падтрымцы Дональда Трампа. «Дзякуем вам за гэта, браты-амэрыканцы!», – сказаў міністар нацыянальнай абароны Польшчы.

Пакуль што ў склад дывізіі ўваходзіць 280 жаўнераў. Іх задача заключаецца ў каардынацыі дзеяньняў сіл NATO, якія дыслакуюцца ва Ўсходняй Эўропе. Камандуе дывізіяй польскі брыгадны генэрал (генэрал-маёр) Кшыштаф Матацкі.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт