Logo Polskiego Radia
Print

Бэата Шыдла прымае ўдзел у сустрэчы Вышаградзкай групы

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 04.07.2017 15:09
У сустрэчы ўдзел таксама прымае прэзыдэнт Эгіпту Абдэль Фатах Ас-Сісі.
PAP/EPA/Szilard Koszticsak

Прэм'ер-міністар Польшчы Бэата Шыдла знаходзіцца ў Будапэшце, дзе праходзіць сустрэча кіраўнікоў урадаў краін Вышаградзкай групы. Як паведамлялася, з 1 ліпеня Вугоршчына пасьля Польшчы ўзначаліла працы ў групе на год.

Нагадаем, Вышаградзкая група аб’ядноўвае Польшчу, Чэхію, Славакію й Вугоршчыну. У сустрэчы ўдзел таксама прымае прэзыдэнт Эгіпту Абдэль Фатах Ас-Сісі.

Гэта першая сустрэча краін групы, якую арганізоўвае Вугоршчына. Удзельнікі перамоў абмяркуюць тэмы, зьвязаныя зь бясьпекай, у прыватнасьці, барацьбой з тэрарызмам і нелегальнай міграцыяй.

Падчас сустрэчы таксама будуць закрануты адносіны Эўразьвязу з Эгіптам і пытаньні рэгіянальнай бясьпекі.

Два тыдні таму ў Варшаве падчас сымбалічнай перадачы старшынства ў Вышаградзкай групе прэм'еру Вугоршчыны Віктару Орбану кіраўнік ураду Польшчы Бэата Шыдла адзначыла, што апошні год быў годам інтэнсіўнай працы.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт