Logo Polskiego Radia
Print

Пэнсійныя кансультанты абучаюць палякаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 05.07.2017 08:31
„Веды на тэму сыстэмы сацыяльнага страхаваньня ў палякаў невялікія”, - лічыць старшыня Фонду сацыяльнага страхаваньня.
PAP/Jacek Turczyk

Пэнсійныя кансультанты абучаюць палякаў
„Веды на тэму сыстэмы сацыяльнага страхаваньня ў палякаў невялікія”, - лічыць старшыня Фонду сацыяльнага страхаваньня.
З пачатку бягучага тыдня ў аддзелах дзяржаўнага Фонду сацыяльнага страхаваньня палякі могуць зьвярнуцца па дапамогу да амаль 600 пэнсійных кансультантаў. У іх можна даведацца, напрыклад, пра магчымасьці выхаду на пэнсію, а таксама пра памер пэнсіі ў сытуацыі, калі працаўнік захоча працаваць нават пасьля дасягненьня пэнсійнага ўзросту.
Нагадаем, 1 кастрычніка бягучага году ў сілу ўступаюць палажэньні, якія паніжаюць пэнсійны ўзрост палякаў. Паводле іх, жанчыны змогуць выходзіць на пэнсію ва ўзросьце 60 гадоў, а мужчыны - 65 гадоў. Цяпер пэнсійны ўзрост складае 67 гадоў для абодвух полаў.
Міністар па справах сям’і, працы й сацыяльнай палітыкі Эльжбета Рафальска (Elżbieta Rafalska) запэўнівае, што сытуацыя Фонду сацыяльнага страхаваньня стабільная й нават, калі б з 1 кастрычніка ўсе рабочыя, якія маюць на гэта права, выйшлі на пэнсію, грошай у фондзе хопіць.
Эльжбета Рафальска: Памер зарплатаў расьце, падае беспрацоўе. Мы ўвялі стаўку за гадзіну працы й абклалі падаткам дагаворы падраду. Таму фінансаваньне ажыцьцяўленьня рэформы не павінна выклікаць ніякіх сумневаў.
Да ажыцьцяўленьня новых правілаў Фонд сацыяльнага страхаваньня рыхтуецца вельмі старанна. Гэта асабліва важна, паколькі палякі няшмат ведаюць пра пэнсійную сыстэму.
„Размова з добра падрыхтаваным кансультантам можа пашырыць іх веды ў гэтай галіне”, - лічыць старшыня дзяржаўнага Фонду сацыяльнага страхаваньня Гертруда Ўсьціньска (Gertruda Uścińska).
Гертруда Усціньска: Ім яшчэ трэба шмат пра што даведацца, паколькі веды на тэму сыстэмы сацыяльнага страхаваньня ў палякаў надалей невялікія.
У кансультантаў можна будзе, напрыклад, даведацца пра дакумэнты, неабходныя для выхаду на пэнсію.
аз

Гертруда Ўсціньска: Ім яшчэ трэба шмат пра што даведацца, паколькі веды на тэму сыстэмы сацыяльнага страхаваньня ў палякаў надалей невялікія.

У кансультантаў можна будзе, напрыклад, даведацца пра дакумэнты, неабходныя для выхаду на пэнсію.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт