Logo Polskiego Radia
Print

Прэзыдэнт Анджэй Дуда пабываў у цэнтры падрыхтоўкі спэцадзінкі «GROM»

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 04.07.2017 17:18
Камандзір «GROM» палкоўнік Мар’юш Паўлюк уручыў прэзыдэнту ганаровую адзнаку жаўнера адзінкі.
Прэзыдэнт Анджэй ДудаПрэзыдэнт Анджэй Дудаwww.president.pl

Прэзыдэнт Анджэй Дуда ў рамках рабочай паездкі пабываў у цэнтры падрыхтоўкі спэцадзінкі «GROM» Узброеных сіл Польшчы. Галава дзяржавы пазнаёміўся з аб’ектамі цэнтру, тэхнікай і зброяй польскага спэцназу. У сваю чаргу камандас прадэманстравалі свае баявыя здольнасьці, у тым ліку з выкарыстаньнем службовых сабак.

Пасьля паказу Анджэй Дуда ўручыў дыплёмы жаўнерам, якія прайшлі падрыхтоўчыя курсы, а таксама правёў нефармальную сустрэчу з ваеннаслужачымі спэцадзінкі. У сваю чаргу камандзір «GROM» палкоўнік Мар’юш Паўлюк уручыў прэзыдэнту ганаровую адзнаку жаўнера адзінкі.

У паездцы прэзыдэнта Дуду суправаджалі кіраўнік Бюро нацыянальнай бясьпекі Павал Солях і міністар нацыянальнай абароны Антоні Мацярэвіч.

вс

здымак мае ілюстрацыйны характар

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт