Logo Polskiego Radia
Print

Гісторыя: водаканалу Варшавы - 131 год (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 10.07.2017 12:37
  • гісторыя.mp3
Сыстэма да гэтага часу ў эксплюатацыі: апошні арыгінальны каналізацыйны калектар быў заменены толькі ў 2001 годзе.
Будаўніцтва сыстэмыБудаўніцтва сыстэмыPublic Domain

3 ліпеня 1886 году жыхары Варшавы атрымалі чыстую ваду з водаправода. Гэта стала магчымым дзякуючы ангельскаму інжынэру Вільяму Ліндлею, які лічыцца бацькам варшаўскіх водаправодаў і каналізацыі. Па сёньняшні дзень сыстэма, якая называецца Фільтрамі Ліндлея, служыць жыхарам польскай сталіцы.
Рашэньне наконт будаўніцтва каналізацыі й водаправоду ў Варшаве прыняў у 1876 годзе тагачасны гарадзкі галава Сакрат Старынкевіч. Ён хоць і быў прызначаны на гэтую пасаду царскімі ўладамі, то аднак цягам свайго служэньня гораду, якое працягвалася 17 гадоў, ён палюбіў Варшаву й вельмі шмат зрабіў для таго, каб яна стала сапраўдным эўрапейскім местам.
Гэтая важная задача – стварэньне водазабесьпячэньня, – была даручаная ангельскаму інжынэру Вільяму Ліндлею. У 1876-1878 гадах ён стварыў праект водазабесьпячэньня Варшавы, які быў уведзены ў жыцьцё яго старэйшым сынам, дарэчы, таксама Вільямам, у 1881-1889 гадах. У знак удзячнасьці за заслугі інжынэра горад назваў вуліцу, якая праходзіць вакол гідратэхнічных збудаваньняў, у яго гонар. Сыстэма, створаная ангельцам для Варшавы, да гэтага часу знаходзіцца ў эксплюатацыі: апошні арыгінальны каналізацыйны калектар, спраектаваны Ліндлеем, быў заменены толькі ў 2001 годзе.
Варшавяне кажуць, што сыстэма водазабесьпячэньня ў іх горадзе створаная двума іншаземцамі – брытанцам і расейцам. Гаворыць інжынэр з Цэнтральнага водаканалу Станіслаў Здановіч.
Станіслаў Здановіч: Варшаўскі водаправод пачаў дзейнічаць у 1886 годзе. Яго пабудавалі бацька й сын Ліндлеі, а таксама варшаўскі галава Сакрат Старынкевіч. Ён хоць і быў прадстаўніком расейскага чынавенства, то аднак быў разумным і працавітым чалавекам, быў генэрал-інжынэрам. Дзякуючы менавіта Старынкевічу Варшава мае ня толькі водаправод, але й каналізацыю. У той час гарадзкія ўлады пастанавілі ліквідаваць вулічныя сьцёкі й пачалі будаваць з гэтай мэтай каналы. І менавіта ў той час паўсталі аб’екты, зьвязаныя з сантэхнічнай галіной.
Дарэчы, сям’я Ліндлей дала ваду ня толькі Варшава. Імі створаная водна-каналізацыйныя сыстэмы ў польскіх гарадах Радам, Лодзь, Улацлавэк, Еленя Гура, а таксама ў Будапэшце, Бухарэсьце, Вене, Празе, Маскве, Львове ды іншых местах.
Цяпер Фільтры Ліндлея знаходзяцца ў самым цэнтры Варшавы – у канцы 19-га стагодзьдзя гэта былі ўскраіны горада. У тыя часы ваду, каб яна магла трапіць да жыхароў, трэба было перапампоўваць пры дапамозе паравых машын. Важную ролю адыгрывала воданапорная вежа, дзякуючы якой вада магла трапляць у найвышэйшыя варшаўскія будынкі. Вада набіралася зь Віслы, як і сёньня, але з русла ракі, бо цяпер водазабор адбываецца на глыбіні 6 мэтраў.
Калі Ліндлей будаваў сыстэму, у Варшаве пражывала каля 400 тыс. чалавек. Як здарылася, што сыстэма надалей спраўляецца з ачысткай і падачай вады, нягледзячы на тое, што ў сталіцы жыве каля 2 млн жыхароў? Справа ў тым, што таленавіты інжынэр прадугледзеў павелічэньне гораду. Зразумела, што цягам дзесяцігодзяў сыстэма пашыралася й мадэрнізавалася, але яе аснова засталася нязьменнай з 1886 году.
Немалую ролю адыгрываюць матэрыялы, якія выкарыстоўваліся падчас будаўніцтва Фільтраў Ліндлея: спэцыяльная цэгла, а таксама мармур і пескавік.
У 2012 Фільтры Ліндлея атрымалі статус помніка гісторыі. Падобныя аб’екты ў Эўропе існуюць толькі ў Лёндане й Бэрліне. Дарэчы, варшаўскую сыстэму могуць наведваць турысты.
Валеры Саўко

Public
Public Domain

Commons.Wikimedia.org/Szwedzki/Public
Commons.Wikimedia.org/Szwedzki/Public Domain

Калі Ліндлей будаваў сыстэму, у Варшаве пражывала каля 400 тыс. чалавек. Як здарылася, што сыстэма надалей спраўляецца з ачысткай і падачай вады, нягледзячы на тое, што ў сталіцы жыве каля 2 млн жыхароў? Справа ў тым, што таленавіты інжынэр прадугледзеў павелічэньне гораду. Зразумела, што цягам дзесяцігодзяў сыстэма пашыралася й мадэрнізавалася, але яе аснова засталася нязьменнай з 1886 году.

Немалую ролю адыгрываюць матэрыялы, якія выкарыстоўваліся падчас будаўніцтва Фільтраў Ліндлея: спэцыяльная цэгла, а таксама мармур і пескавік.

У 2012 Фільтры Ліндлея атрымалі статус помніка гісторыі. Падобныя аб’екты ў Эўропе існуюць толькі ў Лёндане й Бэрліне. Дарэчы, варшаўскую сыстэму могуць наведваць турысты.

Валеры Саўко

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт