Logo Polskiego Radia
Print

ПА АБСЭ прынятая рэзалюцыю з крытыкай Беларусі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 09.07.2017 09:41
Усе папраўкі па гэтай справе, прапанаваныя беларускай дэлегацыяй, адхіленыя падчас галасаваньня.
pixabay.com/Public Domain CC0

Камітэт па дэмакратыі, правах чалавека й гуманітарных пытаньнях (трэці камітэт) Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ 8 ліпеня на паседжаньні ў Менску ўхваліў рэзалюцыю аб сытуацыі ва Ўсходняй Эўропе, у якой утрымліваецца крытыка Азэрбайджана, Беларусі й Расеі.

Усе пункты па Беларусі ў дакумэнце захаваныя, у той час як усе папраўкі аб іх выключэньні з рэзалюцыі, якія прапаноўвала прыняць беларуская дэлегацыя, адхіленыя падчас галасаваньня.

У дакумэнце выказваецца шкадаваньне з нагоды таго, што „парушэньні правоў чалавека ў Беларусі па-ранейшаму носяць сыстэмны й структурны характар, пра што наглядна сьведчыць цэнтралізацыя заканадаўчай і выканаўчай улады ў руках прэзыдэнта, чые ўказы зьяўляюцца асноўным заканадаўчым мэханізмам у краіне, што падрывае ролю парлямэнта”.

ПА АБСЭ таксама шкадуе ў сувязі з тым, што „выбары ў Беларусі, уключаючы прэзыдэнцкія выбары ў кастрычніку 2015 году й парлямэнцкія выбары ў верасьні 2016 году, не былі ні свабоднымі, ні сумленнымі”.

У рэзалюцыі выказваецца шкадаваньне „з нагоды ўвядзеньня абмежаваньняў на свабоду сходаў, уключаючы амаль фактычную забарону на правядзеньне пікетаў, дэманстрацый і мітынгаў прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасьці й апазыцыйных груп у Беларусі”.

Акрамя таго, ПА АБСЭ выказвае „глыбокае шкадаваньне з нагоды адсутнасьці свабоды СМІ ў Беларусі, уключаючы павелічэньне колькасьці выпадкаў уціску журналістаў, законы, якія абмяжоўваюць свабоду эфірнага вяшчаньня й інтэрнэту, а таксама выбарачнае ўжываньне правасудзьдзя ў дачыненьні да незалежных журналістаў”.

Парлямэнцкая асамблея АБСЭ заклікае ўрад Беларусі „неадкладна й безумоўна вызваліць і рэабілітаваць усіх палітычных зьняволеных у Беларусі, у тым ліку ўмоўна асуджаных і абмежаваных у свабодзе руху асоб, а таксама забясьпечыць іх поўнае аднаўленьне ў грамадзянскіх і палітычных правах”.

ПА АБСЭ „асуджае нядаўнія масавыя арышты ў Беларусі й парушэньні ўладамі права на дэманстрацыі; прыняцьце ў Беларусі цэлай сэрыі рэпрэсіўных законаў, якія абмяжоўваюць асноўныя правы на свабоду сходаў, выказваньня меркаваньняў і асацыяцыі й прадугледжваюць дадатковыя паўнамоцтвы, а таксама вызваленьне ад судовага перасьледу супрацоўнікаў Камітэта дзяржаўнай бясьпекі (КДБ)”.

Рэзалюцыя заклікае ўлады Беларусі выконваць рэкамэндацыі Міжнароднай арганізацыі працы ў дачыненьні да прафсаюзаў і прадастаўляць працоўным, уключаючы работнікаў дзяржаўных прадпрыемстваў, магчымасьць свабодна звальняцца з працы.

ПА АБСЭ таксама заклікае ўлады адмяніць артыкул 193.1 Крымінальнага кодэкса, у якім прадугледжана пакараньне ў выглядзе турэмнага зьняволеньня тэрмінам да двух гадоў за „дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі” і якая парушае права на свабоду асацыяцыі й іншыя прынятыя ў рамках АБСЭ.

Рэзалюцыя „настойліва заклікае ўрад Беларусі да захаваньня сваіх абавязацельстваў у межах АБСЭ ў дачыненьні да свабоды сходаў і свабоды выказваньня меркаваньняў і да лібэралізацыі заканадаўства і практыкі, падаўшы грамадзянам права на выказваньне грамадзкага пратэсту як у інтэрнэце, так і па іншых каналах”.

ПА АБСЭ заклікае ўрад Беларусі „неадкладна адклікаць усе вынесеныя прысуды да сьмяротнага пакараньня й прыступіць да працы па яго адмене”, а таксама „прыняць неабходныя меры для забесьпячэньня свабодных і сумленных будучых выбараў, у тым ліку да, падчас і пасьля іх правядзеньня”.

Аўтар рэзалюцыі — швэдзкі дэпутат Крысьціян Хольм-Барэнфельд.

belapan.com/аз

Польскае

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт