Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы ўшаноўваюць памяць ахвяраў сталінскага злачынства

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 12.07.2017 13:09
Аўгустаўская аблава лічыцца адной з самых трагічных падзеяў у гісторыі пасьляваеннай Польшы.
Крыж у памяць аб ахвярах Аўгустаўскай аблавы, усталяваны ў вёсцы Гібы. Крыж у памяць аб ахвярах Аўгустаўскай аблавы, усталяваны ў вёсцы Гібы. commons.wikimedia.org/ Radosław Drożdżewski (Zwiadowca21)/ CC BY-SA 3.0

У горадзе Аўгустаў на ўсходзе Польшчы адзначаюць Дзень памяці ахвяраў так званай Аўгустаўскай аблавы – масавага забойства ўдзельнікаў польскага антыкамуністычнага падпольля й мірных жыхароў, зьдзейсьненага савецкімі войскамі ў 1945 годзе.

У Аўгуставе пройдзе жалобны марш, пад помнікам ахвярам складуць кветкі, а ў храмах адбудуцца літургіі. Пасьля імшы, а 19 гадзіне на цэнтральнай плошчы пройдзе пэрформанс пад назвай «Вярнем ім твары й імёны». Пад акампанэмэнт віялянчэляў, кожны жыхар гораду зможа ўзяць таблічку з іменем ахвяры аблавы, прачытаць яе і прымацаваць да спэцыяльнай сьцяны памяці.

Аўгустаўская аблава лічыцца адной з самых трагічных падзеяў у гісторыі пасьляваеннай Польшчы. У ліпені 1945 году атрады савецкай контрвыведкі СМЕРШ правялі масавыя арышты сярод жыхароў Сувалак і Аўгустава. Каля 600 арыштаваных бясьсьледна зьніклі, а спробы знайсьці іх цягнуцца да гэтай пары.

IAR/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт