Logo Polskiego Radia
Print

Немцы прасілі палякаў дапамагчы ацаніць уплыў расейскіх анентаў

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 13.07.2017 11:08
"Нямецкі бок папрасіў у мяне дапамогі ў ацэнцы ўплыву расейскай агентуры на палітычную сцэну й СМІ Германіі".
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.pixabay.com/Public Domain CC0

Нейкі час таму нямецкі бок папрасіў у мяне дапамогі ў ацэнцы ўплыву расейскай агентуры на палітычную сцэну й СМІ Германіі, паведаміў міністар нацыянальнай абароны Польшчы Антоні Мацярэвіч у эфіры польскага тэлебачаньня Republika. Ён удакладніў, што просьба датычыла расейскіх агентаў уплыву ў Нямеччыне.
Паводле Мацярэвіча, Бэрлін дасканала арыентуецца ў пытаньнях расейскіх агентаў уплыву, аднак немцы разумеюць, "што мы знаходзімся ў больш складанай сытуацыі й што можам мець больш інфармацыі наконт дывэрсійнай расейскай работы".
Антоні Мацярэвіч не ўдакладніў, якога пэрыяду датычыла просьба Нямеччыны. Нагадаем, у 2006-2007 гадах ён займаў пасаду начальніка Служба ваеннай контрразьведкі Польшчы (Służba Kontrwywiadu Wojskowego).

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт