Logo Polskiego Radia
Print

Дональд Трамп у суправаджэньні Мэланіі пачаў двухдзённы візыт у Францыю

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 13.07.2017 18:04
У праграме візыту - вячэра ў люксавым рэстаране «Жуль Вэрн» на Эйфэлевай вежы.
PAP/EPA/IAN LANGSDON/POOL

Дональд Трамп у суправаджэньні сваёй жонкі пачаў двухдзённы візыт у Францыю. Яго паездка зьвязаная з нацыянальным сьвятам Францыі, якое адзначаецца 14 ліпеня, і падчас якога будзе аддадзены гонар амэрыканскім жаўнерам.

У Парыж прэзыдэнцкая пара прыбыла ў першай палове дня ў чацьвер. Пасьля гэтага Мэланія Трамп наведала сталічную дзіцячую клініку. Афіцыйная частка прывітаньня адбылася на плошчы каля Палацу Інваліваў, дзе аркестар выканаў гімны ЗША й Францыі. Амэрыканскага прэзыдэнта з жонкай прывіталі Эманюэль Макрон і яго жонка Брыжыт.

Пасьля гэтага Дональд і Мэланія Трамп наведалі музэй арміі й магілу Напалеона. У праграме візыту, у прыватнасьці, вячэра ў люксавым рэстаране «Жуль Вэрн» на Эйфэлевай вежы.

Эманюэль Макрон не скрывае, што паміж ім і Дональдам Трампам існуюць розьніцы ў поглядах, асабліва ў пытаньні экалёгіі. Але, як падкрэсьліў францускі прэзыдэнт, ён зьяўляецца аптымістам і верыць у тое, што ўдасца знайсьці паразуменьне.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт