Logo Polskiego Radia
Print

Палякі сталі купляць больш у кітайскіх інтэрнэт-крамах

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 15.07.2017 08:31
Кітайскі Aliexpress стаў трэцяй па папулярнасьці гандлёвай інтэрнэт-пляцоўкай у Польшчы.
pixabay.com/Public Domain CC0

Палякі сталі купляць больш у кітайскіх інтэрнэт-крамах
Кітайскі Aliexpress стаў трэцяй па папулярнасьці гандлёвай інтэрнэт-пляцоўкай у Польшчы.
Да 5 мільёнаў чалавек вырасла колькасьць людзей, якія кожны месяц карыстаюцца гандлёвай інтэрнэт-пляцоўкай Aliexpress, што належыць кітайскаму гіганту Alibaba. За апошні год колькасьць карыстальнікаў Aliexpress падвоілася. Дзякуючы гэтаму пляцоўка апынулася ў групе лідараў розьнічнага электроннага інтэрнэт-гандлю ў Польшчы, паведамляе газэта „Rzeczpospolita”.
Aliexpress зьяўляецца трэцяй самай папулярнай сярод палякаў гандлёвай інтэрнэт-пляцоўкай. Лепшымі вынікамі могуць пахваліцца вельмі папулярныя ў Польшчы Ceneo і Allegro. Гэта паказвае, што палякі хоць і не зьяўляюцца вялікімі прыхільнікамі электронных пакупак за мяжой, то нізкія цэны могуць прыцягнуць іх увагу нават да Кітая.
„Дарэчы, прывабныя цэны не зьвязаны зь якой-небудзь рэклямнай кампаніяй, накіраванай на польскага кліента. Цікава, што б адбылося, калі Aliexpress вырашыў сур'ёзна пазмагацца за польскі рынак?”, - задае пытаньне Марэк Маліцкі (Marek Molicki) - экспэрт кампаніі Gemius, якая сочыць за рухам у інтэрнэце.
Як паведамлее „Rzeczpospolita”, нізкія цэны прыцягваюць усё большую ўвагу палякаў, нягледзячы на тое, што на дастаўкі купленага тавару прыходзіцца чакаць некалькі тыдняў.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт