Logo Polskiego Radia
Print

МЗС Польшчы: У нападзе ў эгіпецкай Хургадзе палякі не пацярпелі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 15.07.2017 11:05
Узброены нажом мужчына забіў дзьве нямецкія турысткі й параніў яшчэ чатыры асобы.
PAP/EPA/STR

МЗС: у нападзе ў эгіпецкай Хургадзе палякі не пацярпелі
Узброены нажом мужчына забіў дзьве нямецкія турысткі й параніў яшчэ чатыры асобы.
Паводле польскага Міністэрства замежных спраў, сярод пацярпелых падчас нападу ў курортным гарадку Хургада ў Эгіпце польскіх турыстаў няма. У кароткай заяве, апублікаванай на Твітэры, зьнешнепалітычнае ведамства Польшчы паведаміла, што абапіраецца на інфармацыі польскай амбасады ў Эгіпце.
Трагічная падзея адбылася ля аднаго з шыкоўных гатэляў у Хургадзе. Узброены нажом мужчына пранікнуў на закрыты пляж і кінуўся на турыстаў. Ён забіў дзьве грамадзянкі Нямеччыны й параніў яшчэ чатыры асобы.
Нападальнік быў затрыманы, працягваюцца яго допыты. Пакуль матывы дзеяньня мужчыны невядомыя, аднак мясцовая паліцыя бярэ пад увагу яго сувязі зь ісламскімі экстрэмістамі.
Хургада – гэта адзін з самых буйных і папулярных турыстычных курортаў на Чырвоным моры ў Эгіпце. Палякі складаюць адну з найбуйнейшых групаў сярод адпачываючых тут турыстаў.
Да гэтага часу ў эгіпецкіх курортах сур'ёзныя інцыдэнты здараліся вельмі рэдка.
аз

Паводле Міністэрства замежных спраў Польшчы, польскіх турыстаў няма сярод пацярпелых падчас нападу ў курортным гарадку Хургада ў Эгіпце.

Трагічная падзея адбылася ля аднаго з шыкоўных гатэляў у Хургадзе. Узброены нажом мужчына пранікнуў на закрыты пляж і кінуўся на турыстаў. Ён забіў дзьве грамадзянкі Нямеччыны й параніў яшчэ чатыры асобы.

Нападальнік быў затрыманы, працягваюцца яго допыты. Пакуль матывы дзеяньня мужчыны невядомыя, аднак мясцовая паліцыя бярэ пад увагу яго сувязі зь ісламскімі экстрэмістамі.

Хургада – гэта адзін з самых буйных і папулярных турыстычных курортаў на Чырвоным моры ў Эгіпце. Палякі складаюць адну з найбуйнейшых групаў сярод адпачываючых тут турыстаў.

Да гэтага часу ў эгіпецкіх курортах сур'ёзныя інцыдэнты здараліся вельмі рэдка.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт