Logo Polskiego Radia
Print

Атрымаць амэрыканскую візу будзе цяжэй

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 15.07.2017 15:37
Цяпер Дзярждэпартамэнт будзе патрабаваць больш інфармацыі пра людзей, якія хочуць прыехаць у ЗША.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Атрымаць амэрыканскую візу будзе цяжэй
Цяпер Дзярждэпартамэнт будзе патрабаваць больш інфармацыі пра людзей, якія хочуць прыехаць у ЗША.
ЗША плянуюць зрабіць больш жорсткімі правілы па атрыманьні амэрыканскай уязной візы. Такім чынам краіна хоча больш эфэктыўна абараняць сябе ад тэрарыстычных пагрозаў.
Цяпер Дзярждэпартамэнт будзе патрабаваць больш інфармацыі пра людзей, якія хочуць прыехаць у ЗША. Дадатковыя дадзеныя будуць выкарыстоўвацца падчас разгляду заяўкі на атрыманьне візы ў ЗША.
Новыя правілы былі накіраваныя ў дыпляматычныя прадстаўніцтвы ЗША па ўсім сьвеце, у тым ліку ў Польшчы.
Замежнікі, якія жадаюць уехаць на тэрыторыю Злучаных Штатаў Амэрыкі будуць абавязаны мець біямэтрычныя пашпарты, а іх дзяржава - паведамляць Інтэрполу пра страту або крадзеж пашпарту. Апрача таго консулы ЗША змогуць запытаць у замежнікаў адбіткі пальцаў ці дадатковыя інфармацыі, датычныя іх біяграфіі.
Краіны, грамадзяне якіх ня будуць упушчаныя на тэрыторыю Злучаных Штатаў Амэрыкі, павінны абавязкова прыняць іх назад і, калі гэта магчыма, паведаміць пра тыя асобы, якія плянуюць наведаць ЗША ў бліжэйшым часе.
аз

ЗША плянуюць зрабіць больш жорсткімі правілы па атрыманьні амэрыканскай уязной візы. Такім чынам краіна хоча больш эфэктыўна абараняць сябе ад тэрарыстычных пагрозаў.

Цяпер Дзярждэпартамэнт будзе патрабаваць больш інфармацыі пра людзей, якія хочуць прыехаць у ЗША. Дадатковыя дадзеныя будуць выкарыстоўвацца падчас разгляду заяўкі на атрыманьне візы ў ЗША.

Новыя правілы былі накіраваныя ў дыпляматычныя прадстаўніцтвы ЗША па ўсім сьвеце, у тым ліку ў Польшчы.

Замежнікі, якія жадаюць уехаць на тэрыторыю Злучаных Штатаў Амэрыкі будуць абавязаны мець біямэтрычныя пашпарты, а іх дзяржава - паведамляць Інтэрполу пра страту або крадзеж пашпарту. Апрача таго консулы ЗША змогуць запатрабаваць у замежнікаў адбіткі пальцаў ці дадатковыя інфармацыі, датычныя іх біяграфіі.

Краіны, грамадзяне якіх ня будуць упушчаныя на тэрыторыю Злучаных Штатаў Амэрыкі, павінны абавязкова прыняць іх назад і, калі гэта магчыма, паведаміць пра тыя асобы, якія плянуюць наведаць ЗША ў бліжэйшым часе.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт