Logo Polskiego Radia
Print

Гурт Teleport стаў пераможцам «Басовішча-2017»

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 16.07.2017 09:04
Ва ўрочышчы Борык завяршыўся фэстываль музыкі маладой Беларусі.
Гурт Teleport на сцэне "Басовішча-2017". Гурт Teleport на сцэне "Басовішча-2017". youtube.com/screen/racyja.com

Ва ўрочышчы Борык пад Гарадком на Беласточчыне завяршыўся Фэстываль музыкі маладой Беларусі «Басовішча-2017». Пераможцам конкурсу маладых выканаўцаў стаў гарадзенскі гурт Teleport – перадае Эўрапейскае радыё для Беларусі. Журы палічыла Teleport найлепшым сярод чатырох камандаў, якія выступілі ў фінале. Апрача Teleport’у, у конкурсе маладых выканаўцаў удзельнічалі гурты BarRokka, Leibonik і SnopSnoǔ.

Teleport грае амаль пяць гадоў. У 2015-м годзе каманда выпусьціла дэбютны альбом «Маўклівыя». Паводле прэміі Эўрарадыё «Даём рады-2015» Teleport быў прызнаны дэбютам года.

Фэстываль «Басовішча» сёлета сабраў некалькі тысячаў гасьцей зь Беларусі й Польшчы. Перад гледачамі выступілі вядомыя беларускія гурты «Стары Ольса», Vuraj, Akute і Naviband.

euroradio.fm/racyja.com/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт