Logo Polskiego Radia
Print

Прафсаюз «Салідарнасьць» патрабуе забараніць гандаль у нядзелю

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 16.07.2017 12:20
Пад грамадзянскім праектам аўтарства прафсаюзу «Салідарнасьць», паставілі свае подпісы больш за 500 тысячаў грамадзянаў Польшчы.
pixabay.com/Public Domain/CC0

Прафсаюз «Салідарнасьць» не жадае ісьці на саступкі й злагодзіць праект закону, якія абмяжоўваў бы гандаль у нядзелю. Дзеячы прафсаюзу жадаюць, каб усе крамы й супэрмаркеты Польшчы былі зачыненыя ў выхадны дзень. Прадстаўнікі бізнэсу, у сваю чаргу прапануюць кампраміс. Яны прапануюць унесьці ў працоўнае заканадаўства зьмены, якія б давалі працаўніку права адпачываць дзьве нядзелі з чатырох, альбо прадугледжвалі скарачэньне працоўнага дня ў нядзелю.

Кіраўнік прафсаюзу «Салідарнасьць» паведаміў, што не зьбіраецца зьмяняць законапраекту, які быў высланы ў польскі парлямэнт пад канец мінулага году. «Крамы павінныя быць зачыненыя ўсе чатыры нядзелі на месяц. Кропка», – заявіў Пётр Дуда.

Пад грамадзянскім праектам аўтарства прафсаюзу «Салідарнасьць», а таксама шэрагу грамадзкіх арганізацыяў, паставілі свае подпісы больш за 500 тысячаў грамадзянаў Польшчы. Згодна з праектам, гандаль у нядзелю павінен быць забаронены. Без абмежаваньняў супэрмаркеты могуць працаваць толькі 7 нядзеляў на год.

IAR/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт