Logo Polskiego Radia
Print

Беларускія й польскія студэнты разам зьбіраюць традыцыйныя ручнікі

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 16.07.2017 17:58
Студэнты з Познані й Берасьця прымаюць у дзел у навуковай экспэдыцыі, мэта якой – зьберагчы спадчыну беларускай меншасьці ў Польшчы.
Фота: Электронная база абрадавых ручнікоў bielskirecznik.plФота: Электронная база абрадавых ручнікоў bielskirecznik.plbielskirecznik.pl

Традыцыйныя ручнікі, якія некалі выконвалі важную ролю ў жыцьці вясковых жыхароў, шукаюць на Падляшшы студэнты з Польшчы й Беларусі.

Традыцыйны вышыты ручнік быў неад’емным элемэнтам інтэр’еру дому, у якім жыла сямʼя праваслаўнага веравызнаньня. Ён служыў аздобай для іконаў, быў неабходнай часткай вясельнага і пахавальнага абрадаў.

Музэй Падляшша (Muzeum Podlaski) на працягу многіх гадоў ладзіць экспэдыцыі, каб захаваць традыцыю ручнікоў. Вышытыя ільняныя палотны прадстаўленыя на пастаяннай выставе, а некалькі гадоў таму пачала стварацца электронная база традыцыйных ручнікоў, дзе сёньня можна знайсьці больш за 400 узораў.

Новыя ўзоры вышытых ручнікоў шукаюць на польска-беларускім памежжы студэнты Ўнівэрсытэту Адама Міцкевіча ў Познані ды студэнты Берасьцейскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Яны фатаграфуюць і апісваюць ручнікі, якія пазьней будуць занесеныя ў электронны каталёг.

У даўнія часы дзяўчына павінная была вышыць некалькі ручнікоў у якасьці пасагу. На традыцыйным ручніку маладая пара станавілася падчас шлюбу. Ім упрыгожвалі іконы ў сьвятым куце, ручнік таксама клалі нябожчыку ў труну. Лічылася, што ў ім на працягу 40 дзён хаваецца душа памерлага.

У музэі ў Бельску Падляскім знаходзіцца калекцыя з 200 ручнікоў, самыя старэйшыя зь якіх паходзяць з канца XIX веку.

PAP/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт