Logo Polskiego Radia
Print

Заўтра ў Эўракамісіі адбудзецца дыскусія аб сытуацыі ў Польшчы

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 18.07.2017 16:38
Дыскусія аднак не закончыцца ніякімі канкрэтнымі рашэньнямі.
Photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Заўтра ў Эўракамісіі адбудзецца дыскусія аб сытуацыі ў Польшчы
Заплянаваная на заўтра дыскусія ў Эўрапейскай камісіі аб сытуацыі ў Польшчы аднак не закончыцца ніякімі канкрэтнымі рашэньнямі. Пра гэта паінфармавалі ў прэс-службе камісіі.
Там адзначылі, што гэта будзе першая нагода для эўрапейскіх камісараў, каб абмеркаваць апошнія падзеі ў Польшчы і працы над судовай рэформай. «Гэта ня будзе адпаведны момант, каб прымаць рашэньні, паколькі сытуацыя ў Польшчы яшчэ разьвіваецца. Мы ўжо на мінулым тыдні казалі, што з занепакоенасьцю сочым за падзеямі ў краіне», – сказаў прэс-сакратар Эўракамісіі Маргарыціс Шынас.
На пытаньне, ці зьмены ў судовай сыстэме могуць кваліфікавацца для працэсу аб парушэньні эўразьвязаўскага права, Маргарыціс Шынас адказаў, што ЭК «мае розныя магчымасьці», каб заняцца сытуацыяй у Польшчы. Чыноўнік паведаміў, што ЭК ацэніць, ці прыняты закон будзе адпавядаць праву ЭЗ.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт