Logo Polskiego Radia
Print

Польскім рэпатрыянтам лягчэй будзе абжыцца ў Польшчы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 19.07.2017 11:31
Грамадзкая кампанія „Вялікае вяртаньне” будзе знаёміць рэпатрыянтаў са зьменамі ў Законе аб рэпатрыяцыі.
foto: mswia.gov.pl

Польскім рэпатрыянтам лягчэй будзе абжыцца ў Польшчы
Грамадзкая кампанія „Вялікае вяртаньне” будзе знаёміць рэпатрыянтаў са зьменамі ў Законе аб рэпатрыяцыі.
У сядзібе грамадзкага Польскага радыё ў Варшаве была афіцыйна запушчаная інфармацыйна-грамадзкая кампанія „Вялікае вяртаньне”, якая тычыцца рэпатрыяцыі палякаў з былых рэспублікаў СССР.
У 2016 годзе ўлады пачалі працу над новым законам аб рэпатрыяцыі, дзякуючы якому нашчадкі палякаў, дэпартаваных у Сыбір, змогуць пераехаць у Польшчу.
Паводле старшыні асацыяцыі „Wspólnota Polska” Дарыюша Баніслаўскага (Dariusz Bonisławski), кампанія павінна пазнаёміць палякаў са зьменамі ўнесенымі ў Закон аб рэпатрыяцыі.
Большая частка зьменаў уступіла ў сілу на пачатку траўня бягучага году. Правілы павінны спрасьціць працэс вяртаньня й пасяленьня ў Польшчы нашчадкаў палякаў, дэпартаваных у СССР да чацьвёртага пакаленьня ўключна.
Зьмены прадугледжваюць, між іншым, новыя формы дапамогі, у тым ліку фінансавую, а таксама іншыя меры, якія павінны дапамагчы ў адаптацыі ў Польшчы.
аз

У штаб-кватэры Польскага радыё ў Варшаве была афіцыйна запушчаная інфармацыйна-грамадзкая кампанія „Вялікае вяртаньне”, якая тычыцца рэпатрыяцыі палякаў з былых рэспублікаў СССР.

У 2016 годзе ўлады пачалі працу над новым Законам аб рэпатрыяцыі, дзякуючы якому нашчадкі палякаў, дэпартаваных у Сыбір, змогуць пераехаць у Польшчу.

Паводле старшыні асацыяцыі „Wspólnota Polska” Дарыюша Баніслаўскага (Dariusz Bonisławski), кампанія павінна пазнаёміць палякаў са зьменамі ўнесенымі ў Закон аб рэпатрыяцыі.

Большая частка зьменаў уступіла ў сілу на пачатку траўня бягучага году. Правілы павінны спрасьціць працэс вяртаньня й пасяленьня ў Польшчы нашчадкаў палякаў, дэпартаваных у СССР да чацьвёртага пакаленьня ўключна.

Зьмены прадугледжваюць, між іншым, новыя формы дапамогі, у тым ліку фінансавую, а таксама іншыя меры, якія павінны дапамагчы ў адаптацыі ў Польшчы.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт