Logo Polskiego Radia
Print

Эўрапарлямэнт мае намер працягваць дыялёг зь Беларусьсю

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 20.07.2017 08:11
Заявіў старшыня дэлегацыі па сувязях зь Беларусьсю ЭП Богдан Здраеўскі паводле вынікаў візыту ў Менск.
Foto: Jacek Konceki/ Polskie Radio

Эўрапарлямэнт мае намер працягваць дыялёг зь Беларусьсю
Заявіў старшыня дэлегацыі па сувязях зь Беларусьсю ЭП Богдан Здраеўскі паводле вынікаў візыту ў Менск.
Эўрапарлямэнт мае намер працягваць узаемадзеяньне зь Беларусьсю й падтрымку беларускага народа, заявіў старшыня дэлегацыі па сувязях зь Беларусьсю ЭП Богдан Здраеўскі паводле вынікаў двухдзённага візыту ў Менск, паведамляе прадстаўніцтва Эўразьвязу ў Беларусі.
„Падтрымка прамых каналаў сувязі з уладамі Беларусі, у тым ліку па пытаньнях, па якіх нашы пазыцыі адрозьніваюцца, мае вырашальнае значэньне для далейшых адносін паміж ЭЗ і Беларусьсю. Мы адзначылі нядаўнія пазытыўныя зьмены ў некаторых сфэрах супрацоўніцтва, але й абмеркавалі тыя значныя складанасьці, якія застаюцца”, — сказаў Здраеўскі.
Дэлегацыя зь пяці членаў Эўрапарлямэнта, у якую ўвайшлі дэпутаты ад Польшчы, Летувы, Латвіі й Нямеччыны чатырох палітычных груп у ЭЗ, знаходзілася ў Менску 18—19 ліпеня.
Госьці сустрэліся, між іншым з кіраўніком МЗС Беларусі Ўладзімірам Макеем, з намесьнікам міністра адукацыі Вадзімам Богушам, з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў, а таксама з прадстаўнікамі асноўных апазыцыйных партый і грамадзянскай супольнасьцю.
Эўрапейскія парлямэнтары пачулі іх ацэнкі сытуацыі ў Беларусі, абмеркавалі перашкоды й абмежаваньні, зь якімі яны сутыкаюцца ў сваёй дзейнасьці.
Як адзначае прадстаўніцтва ЭЗ, візыт быў „працягам палітыкі крытычнага ўзаемадзеяньня зь Беларусьсю”, якой прытрымліваецца Эўразьвяз і якая скіраваная на стымуляваньне далейшага супрацоўніцтва й прагрэсу ў сфэры правоў чалавека, дэмакратыі й адкрытасьці грамадзтва праз дыялёг. „На ўсіх сустрэчах дэпутаты нагадвалі пра рэзалюцыю Эўрапарлямэнта ад 6 красавіка 2017 году, якая асудзіла жорсткія дзеяньні супраць удзельнікаў мірных акцый пратэсту ў лютым і сакавіку”, — гаворыцца ў паведамленьні.
belapan.com/аз

Эўрапарлямэнт мае намер працягваць узаемадзеяньне зь Беларусьсю й падтрымку беларускага народа, заявіў старшыня дэлегацыі па сувязях зь Беларусьсю ЭП Богдан Здраеўскі паводле вынікаў двухдзённага візыту ў Менск, паведамляе прадстаўніцтва Эўразьвязу ў Беларусі.

„Падтрымка прамых каналаў сувязі з уладамі Беларусі, у тым ліку па пытаньнях, па якіх нашы пазыцыі адрозьніваюцца, мае вырашальнае значэньне для далейшых адносін паміж ЭЗ і Беларусьсю. Мы адзначылі нядаўнія пазытыўныя зьмены ў некаторых сфэрах супрацоўніцтва, але й абмеркавалі тыя значныя складанасьці, якія застаюцца”, — сказаў Здраеўскі.

Дэлегацыя зь пяці членаў Эўрапарлямэнта, у якую ўвайшлі дэпутаты ад Польшчы, Летувы, Латвіі й Нямеччыны чатырох палітычных груп у ЭЗ, знаходзілася ў Менску 18—19 ліпеня.

Госьці сустрэліся, між іншым з кіраўніком МЗС Беларусі Ўладзімірам Макеем, з намесьнікам міністра адукацыі Вадзімам Богушам, з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў, а таксама з прадстаўнікамі асноўных апазыцыйных партый і грамадзянскай супольнасьцю.

Эўрапейскія парлямэнтары пачулі іх ацэнкі сытуацыі ў Беларусі, абмеркавалі перашкоды й абмежаваньні, зь якімі яны сутыкаюцца ў сваёй дзейнасьці.

Як адзначае прадстаўніцтва ЭЗ, візыт быў „працягам палітыкі крытычнага ўзаемадзеяньня зь Беларусьсю”, якой прытрымліваецца Эўразьвяз і якая скіраваная на стымуляваньне далейшага супрацоўніцтва й прагрэсу ў сфэры правоў чалавека, дэмакратыі й адкрытасьці грамадзтва праз дыялёг. „На ўсіх сустрэчах дэпутаты нагадвалі пра рэзалюцыю Эўрапарлямэнта ад 6 красавіка 2017 году, якая асудзіла жорсткія дзеяньні супраць удзельнікаў мірных акцый пратэсту ў лютым і сакавіку”, - гаворыцца ў паведамленьні.

belapan.com/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт