Logo Polskiego Radia
Print

Сэйм прыняў закон аб Вярхоўным судзе

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 20.07.2017 15:01
Дэбаты ў Сэйме суправаджаліся пратэстамі праціўнікаў ураду на вуліцах польскіх гарадоў.
PAP/Jacek Turczyk

У Сэйме працягваюцца спрэчкі вакол рэформы судовай сыстэмы
Сэймавыя дэбаты суправаджаюць пратэсты праціўнікаў ураду на вуліцах польскіх гарадоў.
Сёньня ў Сэйме адбудзецца галасаваньне па справе Закону аб Вярхоўным судзе ў Польшчы.
Учора ноччу Камісія юстыцыі й правоў чалавека прыняла ўсе, то бок больш за 10 паправак, унесеных дэпутатамі кіроўнай партыі „Права й справядлівасьць” і адхіліла амаль 1 300 паправак, унесеных апазыцыяй.
Такім чынам праект Закону аб Вярхоўным судзе, аўтарства кіроўнай партыі быў накіраваны ў Сэйм на трэцяе чытаньне.
Падчас паседжаньня Камісія юстыцыі й правоў чалавека дайшло да вострых спрэчак паміж дэпутатамі.
Прапановы зьменаў не падабаюцца апазыцыі, якая абвінавачвае кіруючую партыю ў спробе падпарадкаваць суды ў краіне палітыкам. Дэпутаты кіроўнай партыі пераконваюць, што ажыцьцяўляючы рэформу, змагаюцца з паталёгіяй у судовай сыстэме.
Сэймавыя дэбаты вакол рэформы судовай сыстэмы зь пятніцы суправаджаюць пратэсты праціўнікаў ураду. Учора тысячы людзей выйшлі на вуліцы Варшавы, Гданьска і Ўроцлава.
аз

Сэйм прыняў у трэцім чытаньні Закон аб Вярхоўным судзе ў Польшчы, падрыхтаваны кіроўнай партыяй „Права й справядлівасьць”.

Учора ноччу Камісія юстыцыі й правоў чалавека прыняла ўсе, то бок больш за 10 паправак, унесеных дэпутатамі кіроўнай партыі „Права й справядлівасьць”, і адхіліла амаль 1 300 паправак, унесеных апазыцыяй.

Такім чынам праект Закону аб Вярхоўным судзе аўтарства кіроўнай партыі быў накіраваны ў Сэйм на трэцяе чытаньне.

Падчас паседжаньня Камісія юстыцыі й правоў чалавека дайшло да вострых спрэчак паміж дэпутатамі.

Зьмены не падабаюцца апазыцыі, якая абвінавачвае кіруючую партыю ў спробе падпарадкаваць суды ў краіне палітыкам. Дэпутаты кіроўнай партыі пераконваюць, што ажыцьцяўляючы рэформу, змагаюцца з паталёгіяй у судовай сыстэме.

Сэймавыя дэбаты вакол рэформы судовай сыстэмы зь пятніцы суправаджаюцца пратэстамі праціўнікаў ураду. Учора тысячы людзей выйшлі на вуліцы Варшавы, Гданьска і Ўроцлава.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт