Logo Polskiego Radia
Print

Бэата Шыдла: Мы не паддамося ціску

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 20.07.2017 21:06
Прэм’ер выступіла са зватотам да народу, у той жа час перад Прэзыдэнцкім палацам пачаўся пратэст апазыцыі.
PAP/Jacek Turczyk

„Над судзьдзямі ў Польшчы няма дэмакратычнага кантролю. Мы хочам яго увесьці. Падобны мэханізм дзейнічае ў краінах Заходняй Эўропы: Нямеччыне, Даніі, Нарвэгіі, Швэйцарыі, Нідэрляндах й Бэльгіі”, - заявіла прэм’ер Бэата Шыдла ў сваім сёньняшмі звароце да народу.

„Мы – адказная ўлада. У нас ёсьць ідэя зьменаў, таму праца праходзіць хутка й рашуча. Мы не паддамося ціску”, - сказала кіраўнічка польскага ўраду. Яна дадала, што апазыцыя ня спыняць рэформаў.

Сёньня ў трэцім чытаньні Сэйм прыняў Закон аб Вярхоўным судзе. Дэбаты на тэму рэформы судовай сыстэмы зь пятніцы суправаджаліся пратэстамі праціўнікаў прапанаваных урадам зьменаў. Дэманстрацыі прайшлі ў Варшаве, а таксама ў іншых гарадах Польшчы.

Сёньня а 20.00 паводле польскага часу ля Прэзыдэнцкага палацу ў Варшаве пачалася арганізаваная апазыцыяй дэманстрацыя. Яе ўдзельнікі патрабавалі, каб прэзыдэнт не падпісваў Закон аб Вярхоўным судзе.

Паводле сталічных уладаў, у дэманстрацыі ўдзельнічае каля 50 тысяч чалавек.

У той жа час у Камісіі па правах чалавека, вяршэнства законаў і пэтыцый пачалася праца над прынятым сёньня ў Сэйме законам.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт