Logo Polskiego Radia
Print

У Варшаве пратэсты - людзям не падабаецца рэформа судовай сыстэмы (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 21.07.2017 10:41
У акцыі «Ланцуг сьвятла» ​​прынялі ўдзел жыхары больш чым 50 гарадоў Польшчы, а таксама Лёндану й Осла.
PAP/Bartłomiej Zborowski

Каля Сэйму Польшчы ў Варшаве прайшла дэманстрацыя грамадзян супраць судовай рэформы, якую ўводзіць у жыцьцё кіроўная партыя «Права й справядлівасьць». Акцыі пратэстаў прайшлі таксама і ў іншых польскіх гарадах. У цэлым у акцыі пад назвай «Ланцуг сьвятла» ​​прынялі ўдзел жыхары больш чым 50 гарадоў Польшчы, а таксама Лёндану й Осла. Акцыя «Ланцуг сьвятла» заключаецца ў тым, што грамадзяне трымаюць запаленыя сьвечкі. Пратэстоўцы патрабуюць, каб прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда не падпісваў закону аб Вярхоўным судзе.
Паводле варшаўскай паліцыі, пратэст праходзіў спакойна. Улады Варшавы паведамілі, што ўдзел у акцыі прыняло каля 50 тыс. чалавек, сталічная паліцыя ацэньвае колькасьць удзельнікаў на 14 тыс. дэманстрантаў.
Як паведамлялася, вечарам 20 ліпеня Сэйм прыняў закон аб Вярхоўным судзе ў вэрсіі, прапанаванай кансэрватыўнай кіруючай партыяй «Права й справядлівасьць». Дэпутаты адхілілі прапановы зьмяненьняў у законапраекце, прапанаваных апазыцыяй.
Кіроўная партыя тлумачыць зьмены неабходнасьцю рэфармаваньня судовай сыстэмы, у сваю чаргу апазыцыя заяўляе, што «Права й справядлівасьць» хоча падпарадкаваць сабе суды, якія пакуль што зьяўляюцца незалежнымі ад уплыву палітыкаў.
Пратэсты ў Польшчы адбываюцца ўжо некалькі дзён. Учора вялікую маніфэстацыю на варшаўскай Замкавай плошчы арганізавала пазапарлямэнцкая апазыцыйная парты «Разам» сацыял-дэмакратычнага толку.
Каля Сэйму Польшчы пастаянна знаходзяцца пратэстуючыя, будынак парлямэнту агароджаны мэталічнымі барʼерамі.
У чацьвер вечарам з прамовай да грамадзян зьвярнулася прэмʼер-міністар Бэата Шыдла.

Каля Сэйму Польшчы ў Варшаве прайшла дэманстрацыя грамадзян супраць судовай рэформы, якую ўводзіць у жыцьцё кіроўная партыя «Права й справядлівасьць». Акцыі пратэстаў прайшлі таксама і ў іншых польскіх гарадах. У цэлым у акцыі пад назвай «Ланцуг сьвятла» ​​прынялі ўдзел жыхары больш чым 50 гарадоў Польшчы, а таксама Лёндану й Осла. Сярод пратэстоўцаў пераважаюць маладыя людзі.

Акцыя «Ланцуг сьвятла» заключаецца ў тым, што грамадзяне трымаюць запаленыя сьвечкі. Пратэстоўцы патрабуюць, каб прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда не падпісваў закону аб Вярхоўным судзе.

Паводле варшаўскай паліцыі, пратэст праходзіў спакойна. Улады Варшавы паведамілі, што ўдзел у акцыі прыняло каля 50 тыс. чалавек, сталічная паліцыя ацэньвае колькасьць удзельнікаў на 14 тыс. дэманстрантаў.

Як паведамлялася, у чацьвер, 20 ліпеня, Сэйм прыняў закон аб Вярхоўным судзе ў вэрсіі, прапанаванай кансэрватыўнай кіруючай партыяй «Права й справядлівасьць». Дэпутаты адхілілі прапановы зьмяненьняў у законапраекце, прапанаваных апазыцыяй.

Кіроўная партыя тлумачыць зьмены неабходнасьцю рэфармаваньня судовай сыстэмы, у сваю чаргу апазыцыя заяўляе, што «Права й справядлівасьць» хоча падпарадкаваць сабе суды, якія пакуль што зьяўляюцца незалежнымі ад уплыву палітыкаў.

Пратэсты ў Польшчы адбываюцца ўжо некалькі дзён. Учора вялікую маніфэстацыю на варшаўскай Замкавай плошчы арганізавала пазапарлямэнцкая апазыцыйная парты «Разам» сацыял-дэмакратычнага толку.

Каля Сэйму Польшчы пастаянна знаходзяцца пратэстуючыя, будынак парлямэнту агароджаны мэталічнымі барʼерамі.

У чацьвер вечарам з прамовай да грамадзян зьвярнулася прэмʼер-міністар Бэата Шыдла.

вс

PAP/Tomasz
PAP/Tomasz Gzell
PAP/Tomasz
PAP/Tomasz Gzell

PAP/Tomasz
PAP/Tomasz Gzell
PAP/Bartłomiej
PAP/Bartłomiej Zborowski
PAP/Tomasz
PAP/Tomasz Gzell

PAP/Bartłomiej
PAP/Bartłomiej Zborowski
PAP/Bartłomiej
PAP/Bartłomiej Zborowski
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт