Logo Polskiego Radia
Print

Ерусалім: у чарговых беспарадках загінулі двое палестынскіх падлеткаў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 23.07.2017 11:31
Сутычкі паміж палестынцамі і ізраільскімі службамі бясьпекі выбухнулі тыдзень таму.
PAP/EPA/ATEF SAFATI

Ерусалім: у чарговых беспарадках загінулі двое палестынскіх падлеткаў
Двое палестынскіх падлеткаў ва ўзросьце 17 і 18 гадоў загінулі ў суботу вечарам у сутычках з ізраільскімі сіламі бясьпекі блізу Ерусаліма – паінфармавала агенцтва AFP, спасылаючыся на палестынскія крыніцы.
У пятніцу ў падобных сутычках у Ерусаліме і на Заходнім беразе загінулі тры палестынцы, а некалькі сотняў было паранена. У той жа самы дзень 19-гадовы палестынец забіў трох ізраільцаў у адным з габрэйскіх раёнаў.
Сутычкі паміж палестынцамі і ізраільскімі службамі бясьпекі выбухнулі тыдзень таму, калі ізраільскія ўлады паставілі бар’еркі з дэтэктарамі мэталю пры ўваходзе на Храмавую гару ў Ерусаліме.
Ізраіль узмацніў сродкі бясьпекі пасьля таго, як 14 ліпеня пры адным з уваходаў на Храмавую гару трое ізраільскіх арабаў застрэлілі двух паліцыянтаў. Новыя сродкі бясьпекі, паводле арабаў, зьяўляюцца спробаў Ізраіля пашырыць кантроль над Храмавай гарой – сьвятым месцам як для габрэяў, так і мусульман.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт