Logo Polskiego Radia
Print

Пэнтагон ня выключыў узброены канфлікт з КНДР

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 23.07.2017 14:13
Ваенныя меры ў дачыненьні да Пхэньяна прывядуць да страт, не параўнальных з Другой сусьветнай вайной.
PAP/EPA/Alex Wong / POOL

Пэнтагон ня выключыў узброены канфлікт з КНДР
ЗША павінны быць гатовыя да ўзброенага канфлікту з Паўночнай Карэяй. Пра гэта заявіў старшыня Абʼяднанага камітэта начальнікаў штабоў Узброеных сіл ЗША Джозэф Данфорд.
Данфорд на канфэрэнцыі па бясьпецы ў Аспэн адзначыў, што ваенныя меры ў дачыненьні да Пхэньяна ня варта называць «неймавернымі», але такімі, якія прывядуць да страт, не параўнальных з Другой сусьветнай вайной.
«Гэта будзе жахлівым, прывядзе, на жаль, да страт, што мы ўжо адчулі ў нашым жыцьці. Я маю на ўвазе тое, што людзі, якія перажылі Другую сусьветную, ніколі не сутыкаліся з такімі ахвярамі, якія можа прынесьці вайна на Карэйскім паўвостраве», – сказаў ён.
Генэрал падкрэсьліў, што нельга дазволіць, каб ядзерныя ракеты КНДР атакавалі амэрыканскую тэрыторыю.
»Таму мая задача – выкарыстоўваць ваенныя меры, каб не дапусьціць гэтага. Я ўжо казаў пра гэта партнэрам – як сябрам, так і супернікам«, – адзначыў ваенны.
Раней сталы прадстаўнік ЗША пры ААН Нікей Хэйлі заявіла на пасяджэньні Савета бясьпекі ААН, што Вашынгтон гатовы задзейнічаць усе магчымасьці, уключаючы ваенную сілу, каб зьмяніць паводзіны КНДР.
У ноч на 4 ліпеня Паўночная Карэя запусьціла балістычную ракету, якая паводле Пхэньяна, можа дасягнуць амэрыканскай тэрыторыі.

ЗША павінны быць гатовыя да ўзброенага канфлікту з Паўночнай Карэяй. Пра гэта заявіў старшыня Абʼяднанага камітэта начальнікаў штабоў Узброеных сіл ЗША Джозэф Данфорд.

Данфорд на канфэрэнцыі па бясьпецы ў Аспэн адзначыў, што ваенныя меры ў дачыненьні да Пхэньяна ня варта называць «неймавернымі», але такімі, якія прывядуць да страт, не параўнальных з Другой сусьветнай вайной.

«Гэта будзе жахлівым, прывядзе, на жаль, да страт, што мы ўжо адчулі ў нашым жыцьці. Я маю на ўвазе тое, што людзі, якія перажылі Другую сусьветную, ніколі не сутыкаліся з такімі ахвярамі, якія можа прынесьці вайна на Карэйскім паўвостраве», – сказаў ён.

Генэрал падкрэсьліў, што нельга дазволіць, каб ядзерныя ракеты КНДР атакавалі амэрыканскую тэрыторыю.

«Таму мая задача – выкарыстоўваць ваенныя меры, каб не дапусьціць гэтага. Я ўжо казаў пра гэта партнэрам – як сябрам, так і супернікам», – адзначыў ваенны.

Раней сталы прадстаўнік ЗША пры ААН Нікей Хэйлі заявіла на пасяджэньні Савета бясьпекі ААН, што Вашынгтон гатовы задзейнічаць усе магчымасьці, уключаючы ваенную сілу, каб зьмяніць паводзіны КНДР.

У ноч на 4 ліпеня Паўночная Карэя запусьціла балістычную ракету, якая паводле Пхэньяна, можа дасягнуць амэрыканскай тэрыторыі.

korrespondent.net/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт