Logo Polskiego Radia
Print

"Замежныя палітыкі не павінны ўмешвацца ва ўнутраныя справы Польшчы"

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 24.07.2017 09:42
Кіраўнік МЗС таксама назваў пратэсты палякаў, якія адбываюцца ў сувязі з рэформай судовай галіны, "спробай зьвяржэньня ўлады".
Міністар замежных справаў Польшчы Вітальд ВашчыкоўскіМіністар замежных справаў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскіфота: МЗС Польшчы

Замежныя палітыкі не павінны ўмешвацца ва ўнутраныя справы Польшчы, сказаў міністар замежных справаў краіны Вітальд Вашчыкоўскі ў эфіры дзяржаўнага інфармацыйнага тэлеканалу TVP Info. Такім чынам кіраўнік зьнешнепалітычнага ведамства адказаў на словы міністра юстыцыі Нямеччыны, які выказаў занепакоенасьць у сувязі з сытуацыяй судовай сыстэмы ў Польшчы.
Паводле Вашчыкоўскага, "нямецкі палітык памыляецца й не павінен умешвацца, пакуль рэформа не закончаная". Кіраўнік МЗС таксама назваў пратэсты палякаў, якія адбываюцца ў сувязі з рэформай судовай галіны, "спробай зьвяржэньня ўлады".
Як паведамлялася, на мінулым тыдні парлямэнт Польшчы прыняў закон аб Вярхоўным судзе ў вэрсіі, прапанаванай кансэрватыўнай кіруючай партыяй «Права й справядлівасьць». Дэпутаты адхілілі прапановы зьмяненьняў у законапраекце, прапанаваных апазыцыяй.
Кіроўная партыя тлумачыць зьмены неабходнасьцю рэфармаваньня судовай сыстэмы, у сваю чаргу апазыцыя заяўляе, што «Права й справядлівасьць» хоча падпарадкаваць сабе суды, якія пакуль што зьяўляюцца незалежнымі ад уплыву палітыкаў. У сувязі з гэтым па ўсёй Польшчы адбываюцца шматтысячныя масавыя пратэсты.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт