Logo Polskiego Radia
Print

Урад рыхтуе праграму дапамогі „500 Плюс” для пэнсіянэраў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 27.07.2017 14:01
Аднаразовай штогадовай дапамогай змогуць скарыстацца найбяднейшыя пэнсіянэры.

Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Урад рыхтуе праграму „500 Плюс” для пэнсіянэраў
Аднаразовай штогадовай дапамогай змогуць скарыстацца найбяднейшыя пэнсіянэры.
Міністэрства па справах сям'і, працы й сацыяльнай палітыкі, распрацоўвае праграму падтрымкі найбяднейшых пэнсіянэраў у Польшчы.
Паводле кіраўнічкі ведамства Эльжбеты Рафальскай (Elżbieta Rafalska) аднаразовая дапамога пэнсіянэрам неабходная, паколькі з-за невялікіх пэнсійных выплатаў ім цяжка зэканоміць сродкі, напрыклад, на куплю вугалю, рамонт кватэры або зімовую вопратку.
„Мы аналізуем розныя варыянты дапамогі, але спачатку нам трэба гэта дакладна палічыць, каб прадугледзяць магчымыя фінансавыя наступствы для бюджэту”, - сказала міністар Рафальска.
Яна дадала таксама, што індэксацыя пэнсій у будучым годзе будзе значна вышэйшая, чым у бягучым.
Кіраўнічка Міністэрства па справах сям'і, працы й сацыяльнай палітыкі зазначыла, што сваю пазыцыю па праграме дапамогі пэнсіянэрам павінны выказаць таксама прэм’ер Бэата Шыдла й віцэ-прэм’ер міністар фінансаў Матэвуш Маравецкі (Mateusz Morawiecki).
У панядзелак штодзёнка „Super Express” паведаміла, што штогадовы аднаразовы дадатак для самых бедных пэнсіянэраў складзе прыкладна 500 злотых (больш за 117 эўра).
аз

Міністэрства па справах сям'і, працы й сацыяльнай палітыкі распрацоўвае праграму падтрымкі найбяднейшых пэнсіянэраў у Польшчы.

Паводле кіраўнічкі ведамства Эльжбеты Рафальскай (Elżbieta Rafalska) аднаразовая дапамога пэнсіянэрам неабходная, паколькі з-за невялікіх пэнсійных выплатаў ім цяжка зэканоміць сродкі, напрыклад, на куплю вугалю, рамонт кватэры або зімовую вопратку.

„Мы аналізуем розныя варыянты дапамогі, але спачатку нам трэба гэта дакладна палічыць, каб прадугледзяць магчымыя фінансавыя наступствы для бюджэту”, - сказала міністар Рафальска.

Яна дадала таксама, што індэксацыя пэнсій у будучым годзе будзе значна вышэйшая, чым у бягучым.

Кіраўнічка Міністэрства па справах сям'і, працы й сацыяльнай палітыкі зазначыла, што сваю пазыцыю па праграме дапамогі пэнсіянэрам павінны выказаць таксама прэм’ер Бэата Шыдла й віцэ-прэм’ер міністар фінансаў Матэвуш Маравецкі (Mateusz Morawiecki).

У панядзелак штодзёнка „Super Express” паведаміла, што штогадовы аднаразовы дадатак для самых бедных пэнсіянэраў складзе прыкладна 500 злотых (больш за 117 эўра).

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт