Logo Polskiego Radia
Print

Скасаваная ахоўная зона Палескага радыяцыйна-экалягічнага запаведніка

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 28.07.2017 09:36
Гэта значыць, што гадаваць сельгаспрадукцыю, пасьвіць жывёлу можна будзе ўшчыльную да радыёактыўнай зоны.
photo: pixabay.com/Creative Commons CC0

Прэзыдэнт скасаваў ахоўную зону Палескага радыяцыйна-экалягічнага запаведніка
Ахоўную зону Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалаягічнага запаведніка касуюць. Аляксандар Лукашэнка падпісаў адпаведны ўказ, паведамляе прэс-служба прэзыдэнта Беларусі. Гэта значыць, што гадаваць сельгаспрадукцыю, пасьвіць жывёлу можна будзе ўшчыльную да радыёактыўнай зоны.
Указ № 259 прадугледжвае адмену ахоўнай зоны Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалягічнага запаведніка, скасаваньне яе межаў, плошчы і складу зямель. Мэта - зьняцьце абмежаваньняў па выкарыстаньні зямельных участкаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі ахоўнай зоны.
Паведамляецца, што знакі радыяцыйнай небясьпекі будуць разьмешчаны непасрэдна ў межах запаведніка.
Паводле інфармацыі Савета міністраў, гэты ўказ будзе спрыяць вядзеньню гаспадарчай дзейнасьці паблізу межаў запаведніка.
У паведамленьні прэс-службы гаворыцца, што ўказ ўзгаднілі ўсе зацікаўленыя дзяржаўныя органы. Ён ня створыць перашкод сыстэмнаму і ўзгодненаму прававому рэгуляваньню адносін, зьвязаных з выкарыстаньнем прылеглых да Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалягічнага запаведніка (ПДРЭЗ) тэрыторый, паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.
Ахоўная зона ПДРЭЗ - гэта кілямэтр ад межаў запаведніка на землях Брагінскага, Нараўлянскага, Хойніцкага, Мазырскага і Калінкавіцкага раёнаў. Яна патрэбна, каб прадухіліць распаўсюд радыенуклідаў за межы запаведніка. У ахоўнай зоне забаранялі паляваць і сеяць сельгаскультуры, якія могуць завабіць дзікіх жывёл з заказьніка.
Плошча самога Палескага запаведніка цяпер - 216 093 гектара. Ён быў створаны ў канцы 1980-х, пасьля Чарнобыльскай аварыі. На гэтых тэрыторыях - траціна «чарнобыльскагай спадчыны», якая выпала на землі Беларусі: 30% цэзія, яшчэ 70% стронцыю і 97% плутонію.
Нагадаем, у сярэдзіне чэрвеня прэзыдэнт Беларусі пабываў у Палескім запаведніку. Тады паведамлялі, што частку зямель могуць пазбавіць запаведнага статусу, «больш актыўна ўключыць у гаспадарчы абарот». У размове з TUT.BY адразу некалькі суразмоўцаў выказалі здагадку, што гаворка можа ісьці пра ахоўную зону. Віды на гэтыя землі пацьвердзілі ў Брагінскім і Нараўлянскім раёнах.
Пры гэтым намесьнік старшыні Нараўлянскага райвыканкама Дзьмітрый Максіменка адзначаў, што ў ахоўнай зоне ёсьць землі з узроўнем радыяцыі, якія перавышаюць і 40 кюры на квадратны кілямэтр. Там забаронена знаходзіцца людзям, стаяць указальнікі, месца пазначаныя. Але ёсьць тэрыторыі з меншым узроўнем забруджваньня: ад 1 да 5 кюры (дазваляецца збор грыбоў і ягад з абавязковым радыяцыйным кантролем) і ад 5 да 15 кюры (збор ягад і грыбоў забаронены, можна толькі знаходзіцца ў лесе).

Ахоўную зону Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалаягічнага запаведніка касуюць. Аляксандар Лукашэнка падпісаў адпаведны ўказ, паведамляе прэс-служба прэзыдэнта Беларусі. Гэта значыць, што гадаваць сельгаспрадукцыю, пасьвіць жывёлу можна будзе ўшчыльную да радыёактыўнай зоны.

Указ № 259 прадугледжвае адмену ахоўнай зоны Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалягічнага запаведніка, скасаваньне яе межаў, плошчы і складу зямель. Мэта - зьняцьце абмежаваньняў па выкарыстаньні зямельных участкаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі ахоўнай зоны.Паведамляецца, што знакі радыяцыйнай небясьпекі будуць разьмешчаны непасрэдна ў межах запаведніка.

Паводле інфармацыі Савета міністраў, гэты ўказ будзе спрыяць вядзеньню гаспадарчай дзейнасьці паблізу межаў запаведніка.У паведамленьні прэс-службы гаворыцца, што ўказ ўзгаднілі ўсе зацікаўленыя дзяржаўныя органы. Ён ня створыць перашкод сыстэмнаму і ўзгодненаму прававому рэгуляваньню адносін, зьвязаных з выкарыстаньнем прылеглых да Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалягічнага запаведніка (ПДРЭЗ) тэрыторый, паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.

Ахоўная зона ПДРЭЗ - гэта кілямэтр ад межаў запаведніка на землях Брагінскага, Нараўлянскага, Хойніцкага, Мазырскага і Калінкавіцкага раёнаў. Яна патрэбна, каб прадухіліць распаўсюд радыенуклідаў за межы запаведніка. У ахоўнай зоне забаранялі паляваць і сеяць сельгаскультуры, якія могуць завабіць дзікіх жывёл з заказьніка.Плошча самога Палескага запаведніка цяпер - 216 093 гектара. Ён быў створаны ў канцы 1980-х, пасьля Чарнобыльскай аварыі. На гэтых тэрыторыях - траціна «чарнобыльскагай спадчыны», якая выпала на землі Беларусі: 30% цэзія, яшчэ 70% стронцыю і 97% плутонію.

Нагадаем, у сярэдзіне чэрвеня прэзыдэнт Беларусі пабываў у Палескім запаведніку. Тады паведамлялі, што частку зямель могуць пазбавіць запаведнага статусу, «больш актыўна ўключыць у гаспадарчы абарот». У размове з TUT.BY адразу некалькі суразмоўцаў выказалі здагадку, што гаворка можа ісьці пра ахоўную зону. Віды на гэтыя землі пацьвердзілі ў Брагінскім і Нараўлянскім раёнах.

Пры гэтым намесьнік старшыні Нараўлянскага райвыканкама Дзьмітрый Максіменка адзначаў, што ў ахоўнай зоне ёсьць землі з узроўнем радыяцыі, якія перавышаюць і 40 кюры на квадратны кілямэтр. Там забаронена знаходзіцца людзям, стаяць указальнікі, месца пазначаныя. Але ёсьць тэрыторыі з меншым узроўнем забруджваньня: ад 1 да 5 кюры (дазваляецца збор грыбоў і ягад з абавязковым радыяцыйным кантролем) і ад 5 да 15 кюры (збор ягад і грыбоў забаронены, можна толькі знаходзіцца ў лесе).

tut.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт