Logo Polskiego Radia
Print

88-гадовы паляк здаў на правы кіраваньня аўтамабілем

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 29.07.2017 18:38
Папярэднія правы ў яго забрала паліцыя за...вельмі хуткую язду.
Пётр ЛіпаПётр Ліпаtvn24/screen

88-гадовы паляк Пётр Ліпа зь вёскі Гачалкавіцэ на паўднёвым усходзе Польшчы здаў на правы кіраваньня аўтамабілем. Папярэднія правы ў яго забрала паліцыя за...вельмі хуткую язду, паведамляе тэлеканал TVN24.

«У мяне ніколі не было аварый, ні на што й ні на каго не наехаў, страхавая кампанія ня выплаціла ані гроша, ніколі не сядаў за руль пад уплывам алькаголю, але прызнаюся, што люблю хутка езьдзіць», – кажа пажылы кіроўца.

Ён настолькі прывязаны да сваёй «Шкоды Фабія», што, нягледзячы на 88-гадовы ўзрост, ён вырашыў пераздаваць на правы, калі паліцыя забрала пасьведчаньне.

Мужчына кажа, што адчувае сябе вельмі добра й плянуе вадзіць аўтамабіль яшчэ 12 гадоў – да 100 гадоў. «Пасьля гэтага аддам правы й буду чакаць канца», – зазначае Пётр Ліпа.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт