Logo Polskiego Radia
Print

Палякі адзначаюць гадавіну пачатку Варшаўскага паўстаньня (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 31.07.2017 10:58
Сёлетнія мерапрыемствы пачаліся з сустрэчы прэзыдэнта Анджэя Дуды з былымі паўстанцамі.
PAP/Rafał Guz

Палякі адзначаюць гадавіну пачатку Варшаўскага паўстаньня
Сёлетнія мерапрыемствы пачаліся з сустрэчы прэзыдэнта Анджэя Дуды з былымі паўстанцамі.
Сустрэчай паўстанцаў з прэзыдэнтам Польшчы Анджэем Дудам і мэрам сталіцы Ганнай Гранкевіч-Вальц пачаліся сёлетнія цэнтральныя ўрачыстасьці з нагоды 73-й гадавіны пачатку Варшаўскага паўстаньня.
Падчас цырымоніі, якая адбылася ў Парку свабоды ля музэя Варшаўскага паўстаньня прэзыдэнт Анджэй Дуда ўручыў заслужаным дзяржаўныя ўзнагароды.
Варшаўскае паўстаньне пачалося 1 жніўня 1944 году. Гэта была самыя буйная ўзброеная акцыя, арганізаваная падпольлем у акупаванай немцамі Эўропе. У ходзе баявых дзеяньняў загінулі каля 18 тысяч паўстанцаў і каля 140 тысяч мірных жыхароў горада.
Сёньня ўвечары на плошчы Красіньскіх (Plac Krasińskich) ля помніка ўдзельнікам Варшаўскага паўстаньня будуць зачытаныя прозьвішчы ўдзельнікаў крывавай барацьбы за горад, а таксама адбудзецца канцэрт.
Асноўныя ўрачыстасьці заплянаваныя 1 жніўня, то бок у 73-ю гадавіну пачатку баявых дзеяньняў.
аз

Сустрэчай паўстанцаў з прэзыдэнтам Польшчы Анджэем Дудам і мэрам сталіцы Ганнай Гранкевіч-Вальц пачаліся сёлетнія цэнтральныя ўрачыстасьці з нагоды 73-й гадавіны пачатку Варшаўскага паўстаньня.

PAP/Rafał
PAP/Rafał Guz

Падчас цырымоніі, якая адбылася ў Парку свабоды ля музэя Варшаўскага паўстаньня, прэзыдэнт Анджэй Дуда ўручыў заслужаным дзяржаўныя ўзнагароды.

Варшаўскае паўстаньне пачалося 1 жніўня 1944 году. Гэта была самыя буйная ўзброеная акцыя, арганізаваная падпольлем у акупаванай немцамі Эўропе. У ходзе баявых дзеяньняў загінулі каля 18 тысяч паўстанцаў і каля 140 тысяч мірных жыхароў горада.

PAP/Rafał
PAP/Rafał Guz

Сёньня ўвечары на плошчы Красіньскіх (Plac Krasińskich) ля помніка ўдзельнікам Варшаўскага паўстаньня будуць зачытаныя прозьвішчы ўдзельнікаў крывавай барацьбы за горад, а таксама адбудзецца канцэрт.

Асноўныя ўрачыстасьці заплянаваныя 1 жніўня, то бок у 73-ю гадавіну пачатку баявых дзеяньняў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт