Logo Polskiego Radia
Print

Летува заклікала ЗША правесьці спэцыяльныя слуханьні па Беларускай АЭС

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 02.08.2017 08:11
Летувіскі бок па-ранейшаму заклапочаны бясьпекай атамнай станцыі, якая будуецца ў Астравецкім раёне.
Ілюстрацыйны здымакІлюстрацыйны здымакpixabay.com/Public Domain CC0

Летува заклікала ЗША правесьці спэцыяльныя слуханьні па Беларускай АЭС
Летува заклікала ЗША правесьці ў кангрэсе спэцыяльныя слуханьні па Беларускай АЭС. Падчас сустрэчы з дэлегацыяй амэрыканскіх кангрэсмэнаў пра гэта заявіў міністар энэргетыкі Жыгімантас Вайчунас, інфармуе партал tut.by. Летувіскі бок па-ранейшаму заклапочаны бясьпекай атамнай станцыі, якая будуецца ў Астравецкім раёне. Вайчунас выказаў спадзяваньне, што ў такіх слуханьнях маглі б прыняць удзел прадстаўнікі грамадзянскай супольнасьці Беларусі. Кангрэсмэны паабяцалі больш актыўны ўдзел Злучаных Штатаў «ва ўзмацненьні ўплыву міжнародных арганізацый у справе кантролю ядзернай бясьпекі й выкананьня прыродаахоўных патрабаваньняў».
Днямі прэзыдэнт Летувы Даля Грыбаўскайце падчас сустрэчы з віцэ-прэзыдэнтам ЗША Майкам Пэнсам заявіла, што Расея можа выкарыстаць Беларускую АЭС у якасьці «неканвэнцыйнай зброі». Раней яна гаварыла пра гэта ў прысутнасьці прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа, падкрэсьліваючы, што расейцы будуюць у Беларусі «небясьпечную АЭС».
Першы энэргаблёк Беларускай АЭС плянуецца ўвесьці ў эксплюатацыю ў 2019 годзе, другі – у 2020 годзе.

Летува заклікала ЗША правесьці ў кангрэсе спэцыяльныя слуханьні па Беларускай АЭС. Падчас сустрэчы з дэлегацыяй амэрыканскіх кангрэсмэнаў пра гэта заявіў міністар энэргетыкі Жыгімантас Вайчунас, інфармуе партал tut.by.

Летувіскі бок па-ранейшаму заклапочаны бясьпекай атамнай станцыі, якая будуецца ў Астравецкім раёне. Вайчунас выказаў спадзяваньне, што ў такіх слуханьнях маглі б прыняць удзел прадстаўнікі грамадзянскай супольнасьці Беларусі. Кангрэсмэны паабяцалі больш актыўны ўдзел Злучаных Штатаў «ва ўзмацненьні ўплыву міжнародных арганізацый у справе кантролю ядзернай бясьпекі й выкананьня прыродаахоўных патрабаваньняў».

Днямі прэзыдэнт Летувы Даля Грыбаўскайце падчас сустрэчы з віцэ-прэзыдэнтам ЗША Майкам Пэнсам заявіла, што Расея можа выкарыстаць Беларускую АЭС у якасьці «неканвэнцыйнай зброі». Раней яна гаварыла пра гэта ў прысутнасьці прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа, падкрэсьліваючы, што расейцы будуюць у Беларусі «небясьпечную АЭС».

Першы энэргаблёк Беларускай АЭС плянуецца ўвесьці ў эксплюатацыю ў 2019 годзе, другі – у 2020 годзе.

эўрарадыё/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт